2008-05-14 14:03:25

Абраны новы галава Рускай замежнай Царквы.


Архiепiскап Сiднэйскi i Аўстралiйска-Новазяландскi Iларыён абраны галавой Рускай Замежнай Царквы. Такое рашэнне прыняў 12 траўня Архiрэйскi сабор згаданай Царквы на паседжаннi, якое адбылося ў Нью-Йорку. Iнтранiзацыя новаабранага ерарха будзе здзейснена 18 траўня.
Мiтрапалiт Лаўр, якi ўзначальваў Рускую Замежную Царкву з 2001 года, памёр 16 сакавiка ва ўзросце 80 гадоў. Мiтрапалiт Лаўр стаў сiмвалам аб’яднання з Рускай Праваслаўнай Царквой Маскоўскага Патрыяхата. 17 траўня мiнулага года ў Маскве ён падпiсаў з Патрыярхам Алексiям II акт аб кананiчнай еднасцi, што паклала канец расколу, якi працягваўся некалькi дзясяцягоддзяў. Напярэдаднi Архiрэйскага сабора РЗЦ прадстаўнiкi Маскоўскага Патрыярхату выказвалi надзею, што новаабраны галава Зарубежнай Царквы будзе прцягваць справу мiтрапалiта Лаўра.
Згодна iснуючым правiлам, РЗЦ узначальвае ерарх у сане мiтрапалiта, якi абiраецца Архiрэйскiм саборам цi Саборам епiскапаў пажыццёва. Ён, акрамя старшынства на Саборы i ў Архiрэскiм Сынодзе , “мае агульную апеку над унутраным i знешнiм дабрабытам РПЦЗ”. Акрамя гэтага, ён склiкае Саборы епiскапаў i Саборы з удзелам святароў i свецкiх вернiкаў, прадстаўляе Сабору справаздачы аб стане РПЦЗ, мае адносiны з аўтакефальнымi Цэрквамi па пытаннях царкоўнага жыцця, падтрымлiвае зносiны з дзяржаўнымi ўладамi, звяртаецца да ўсёй паствы РПЦЗ з пасланнямi i настаўленнямi.
Кiраванне РПЦЗ здзяйсняецца Архiрэйскiм саборам, якi склiкаецца штогод i з’яўляецца вышэйшым ворганам царкоўнага законадаўства, кiравання, суда i кантроля Рускай зарубежнай Царквы.







All the contents on this site are copyrighted ©.