2008-05-13 08:56:36

Прапануем вам чарговыя старонкi з Кампендiума сацыяльнай дактрыны Царквы.


509 Зброя масавагa знiшчэння – бiялагiчная, хiмiчная i ядзерная – у’яўляе сабой асаблiва сур’зную пагрозу; тыя, хто ёй валодае, маюць аграмадную адказнасць перад Богам i перад усiм чалавецтвам. Прынцып нераспаўсюджвання ядзернай зброi, меры па ядзернаму раззбраенню, а таксама забарона на ядзерныя выпрабаваннi – гэта мэты, шчыльна злучаныя памiж сабой. Прагрэсу ў гэтай галiне трэба асягнуць у найкарацейшы тэрмiн пры пасрэднiцтве эфектыўнага кантроля на мiжнародным узроўнi. Забарона на развiццё, вытворчасць, накапленне хiмiчнай i бiялагiчнай зброi, а таксама прадпiсаннi, якiя патрабуюць яе знiшчыць, завершваюць спiс мiжнародных нормаў, што забараняюць гэтыя смяротныя вiды зброi, выкарыстанне якiх Настаўнiцтва безумоўна асуджае: “Кожная вайна, напраўленая на поўнае знiшчэнне цэлых гарадоў i вялiкiх рэгiёнаў разам з iх насельнiцтвам, - ёсць злачынствам супраць Бога i самаго чалавека. Яна павiнна быць цвёрда i неадкладна асуджана”.
510 Раззбраенне павiнна ўключаць у сябе забарону на зброю, ужытак якой прыводзiць да цяжкага траўматызма, i зброi “некропкавага” ўздзеяння, у прыватнасцi, супрацьпяхотных мiн – гэтыя маленькiя прыстасаваннi бесчалавечныя i каварныя, бо працягваюць сеяць смерць доўга пасля завяршння вайны; дзяржавы, якiя ўсё яшчэ займаюцца iх вытворчасцю, прадаюць iх i ўжываюць, бяруць на сябе адказнасць за iстотнае замаруджванне працэса поўнага знiшчэння гэтай смяротнай зброi. Мiжнароднае грамадства павiнна працягваць размiнiрванне, развiваючы эфектыўнае супрацоўнiцтва, якое ўключае тэхнiчнае навучанне, з краiнамi, што не маюць уласных сродкаў для тэрмiновага размiнiрвання сваiх тэрыторый i не ўстане прадставiць належную дапамогу людзям, якiя пацярпелi ад мiн.
511 Адпаведныя меры неабходны, каб кантраляваць вытворчасць, продаж, iмпарт i экспарт так званай “лёгкай i iндывiдуальнай зброi”, наяўнасць якой спрыяе многiм выявам насiльля. Продаж i перавозка такой зброi – вялiкая пагроза мiру: з гэтай зброi больш за ўсё забiваюць, яна актыўней iншых вiдаў зброi выкарыстоўваецца для ўнутраных канфлiктаў; яго дасупнасць павялiчвае рызыку ўзнiкнення новых канфлiктаў i iнтэнсiўнасць тых, што ўжо маюць месца. Непрыймальна супярэчлiвую пазiцыю займаюць дзяржавы, якiя усталёўваюць строгi кантроль над перамяшчэннем за мяжу i з-за мяжы цяжкiх узбраенняў i пры гэтым нiколi не прадугледжваюць цi прадугледжваюць толькi ў рэдкiх выпадках абмежаваннi на гандль лёгкай i iндывiдуальнай зброяй. Урады павiнны абвязкова ўвесцi належныя правiла кантроля над вытворчасцю, накапленням, гандлям i транспартыроўкай такога тыпу зброi, каб супрацьпаставiцца яе распаўсюджванню, якое стала павялiчваецца – у значнай ступенi, сярод варожа настроеных групiровак, якiя не ўваходзяць у склад дзяржаўных узброеных сiл.
512 Дзяцей i падлеткаў выкарыстоўваюць ва ўзброеных канфлiктах у якасцi салдат, ня гледзячы на тое, што iх юнацкi ўзрост не дазваляе iх вербаваць – такая тактыка павiнна быць асуджана. Дзяцей i падлеткаў прымушаюць ваяваць, цi яны па ўласнай iнiцыятыве iдуць на вайну, не ў поўнi разумеючы наступствы падобнага выбара. Гэтых дзяцей не толькi пазбаўляюць належнай адукацыi i нармальнага дзяцiнства, але i вучаць iх забiваць; усё гэта – страшэннае злачынства. Трэба пакласцi канец выкарыстанню дзяцей у ваенных дзеяннях ўсялякага тыпу i ўжо цяпер неабходна прадставiць iм усю магчымую дапамогу для лячэння, навучання i рэабiлiтацыi тых, што прайшлi вайну.
е) Асуджэнне тэрора
513 Тэрарызм – гэта адна з самых жёрсткiх формаў насiльля. Ён паражае сёння ўсё чалавецтва. Тэрарызм сеiць нянавiсць, смерць, жаданне помсты i рэпрэсiй. З выбуховай стратэгii, тыповай толькi для некаторых экстрэмiстскiх арганiзацый, накiраванай на разбурэнне аб’ектаў i забойства людзей, тэрарызм пераўтварыўся ў змрочнае сецiва палiтычнай змовы; ён карыстаецца вытанчанымi тэхнiчнымi сродкамi, часта валодае аграмаднымi фiнансавымi сродкамi i выпрацоўвае шырокамаштабныя стратэгii, паражаючы нявiнных людзей, выпадковых ахвяраў тэрарыстычных актаў. Арэнай такiх нападаў робяцца звычайна месцы, дзе праходзiць штодзённае жыццё людзей, а не ваенныя аб’екты ва ўмовах аб’яўлянай вайны. Тэрарызм дзейнiчае i паражае ў цемры, без правiлаў, з дапамогай якiх людзi iмкнуцца ўпарадкаваць сваi канфлiкты (прыклад такiх правiл – мiжнароднае гуманiтарнае права). У многiх абставiнах як новы спосаб ваенных дзеянняў выкарыстоўваюцца тэрарыстычныя метады”. Не трэба са знявагай ставiцца да нагодаў, якiя могуць справакаваць такую непрыймальную форму прад’яўлення патрабаванняў. Барацьба з тэрарызмам прадугледжвае маральны абавязак спрыяць стварэнню такiх умоў, пры якiх ён не будзе узнiкаць i развiвацца.
514 Тэрарызм безумоўна трэба асудзiць. Ён дэманструе поўную знявагу да чалавечага жыцця i не можа быць апраўданы нiякiмi матывамi, бо чалавек – гэта заўсёды мэта, а не сродак. Тэрарыстычныя акты глыбока паражаюць чалавечую годнасць i абражаюць усё чалавецтва. “Таму iснуе права баранiцца ад тэрарызму”. Аднак гэта права нельга рэалiзаваць пры адсутнасцi маральных i юрыдычных правiлаў, бо барацьбу з тэрарыстамi трэба весцi захоўваючы права чалавека i прынцыпы прававой дзяржавы. Iдэнтычнасць вiнаватага павiнна быць належным чынам даказана, бо крымiнальная адказнасць заўсёды iндывiдуальная, i, такiм чынам, яе нельга распаўсюджваць на ўсе рэлiгii, нацыi, этнасы, да якiх належаць тэрарысты. Мiжнароднае супрацоўнiцтва, накiраванае супраць тэрарыстычнай дзейнасцi, “не можа складацца толькi з рэпрэсiўных i караючых аперацый. Вельмi важна, каб выкарыстанне сiлы, хаця ж i неабходнае, суправаджалася шчырым i ясным аналiзам матываў тэрарыстычнага нападу”. Неабходны таксама асаблiвыя намаганнi на “палiтычным i педагагiчным” узроўнях, каб мужна i рашуча супрацьставiцца праблемам, якiя ў некаторых драматычных сiтуацыях могуць стаць глебай для тэрарызма: “Бо вярбоўка тэрарыстаў праходзiць лягчэй у такiм сацыяльным кантэксце, дзе сееца нянавiсць, парушаюцца права, дзе людзi занадта доўга церпяць нясправядлiвасць”.







All the contents on this site are copyrighted ©.