2008-05-13 13:24:24

На Кубе адчынена новая семiнарыя.


На Кубе адчыняецца новая семiнарыя. У ёй будуць мець магчымасць вучыцца каля 100 студэнтаў. Гэта першая семiнарыя за апошнiя 50 гадоў. Яна будзе знаходзiцца ў 15 кiлометрах ад гiстарычнага цэнтра кубiнскай сталiцы. Пабудова семiнарыi пачалася ў 2006 годзе за кошт дзяржавы. Увесь комплекс займе 22 гектара, на якiх будуць знаходзiцца 4 будынка для заняццяў тэалогiяй i чатыры будынка для фiласоўскага факультэта, у згаданых будынках будуць таксама пакоi для студэнтаў, адмiнiстратыўныя ўстановы. У стварэннi семiнарскага комплекса прынялi ўдзел таксама ахвярадаўцы з Iталii, Францыi, Лацiнскай Амерыкi i рыцары ордэна Калумба.
У гаванскай курыi з вялiкай увагай ставяцца да гэтага праекта з улiкам таго, што гэта першая семiнарыя за апошнiя 50 гадоў. Як паведамiў супрацоўнiк арцыдыяцэзii Гаваны Хосе Рамон Перес лiчыцца кубiнскiмi ўладамi адукацыйнай установай. Назва семiнарыi будзе захоўваць iмя семiнарыi, якая iснавала раней – святога Карла i святога Амброзiя. Але, калi старая семiнарыя была зачынена, яе перарабiлi ў цэнтр культуры i навукi.
Пры новай установе будзе адкрыта вялiкая бiблiятэка, музэй мастацтва i зала для правядзення навуковых спатканняў.







All the contents on this site are copyrighted ©.