2008-05-13 11:00:33

Ватыкан: новы пасол Ізраіля


12-га мая Папа прыняў на прыватнай аўдыенцыі новага пасла Ізраіля пры Ватыкане, Мордахэя Левы, які склаў вярыцельныя граматы. У пасланьні перададзеным Бэнэдыкту 16-му Мордэхай Левы запэўніў Папу, што ягоны ўрад будзе намагацца дапамагчы хрысьціянкім супольнасьцям Сьвятой Зямлі, якіх прысутнасьць там ёсьць глыбока ўкаранёная і гістарычна абгрунатаваная. Падкрэсьліў таксама волю з боку Ізраіля, каб як-найхутчэй пазытыўна закончыць перагаворы з Ватыканам ў справе эканамічнага пагадненьня.
Адказваючы на пасланьне пасла, Папа прыпомніў, што хаця не толькі хрысьціяне стаюцца ахвярамі блізкаўсходняга канфлікту, то аднак яны ёсьць асабліва наражы на вынікі гэтага канфлікту. На Сьвятой Зямлі на працягу доўгага часу яны жылі ў добрых адносінах як з пасьлядоўнікамі ісламу так і юдаізму. Іхняя прысутнасьць там і запэўненьне Каталіцкаму Касьцёлу, каб свабодна выконваў сваю місію, змогуць прычыніцца да аздараўленьня гэбрэйска-музульманскіх адносін. Да выконваньня заданьняў Касьцёлу неабходным ёсьць таксама і тое, каб не ствараць візавых цяжкасьцяў яго духоўным. Бэнэдыкт 16 паўторна склаў пажаданьні з нагоды 60-ці годдзя ўзьнікненьня дзяржавы Ізраіля. Заахвоціў ізраільскі ўрад да палепшаньня цяжкае сітуацыі Палестынцаў ды пажадаў мірнага заканчэньня канфлікту паміж імі. Яшчэ раз высказаўся за хрысьціянска-гэбрэйскім дыялогам і асудзіў антысэмітызм.








All the contents on this site are copyrighted ©.