2008-05-13 10:55:40

Бэнэдыкт 16: аборт не развязвае грамадзкіх праблемаў


Да смутнае гадавіны легалізацыі аборту ў Італіі спаслаўся Папа, сустракаючыся з італьянскім Рухам “Про Віта” ( ў карысьць жыцьця). Сьвяцейшы Айцец у сваёй прамове да іх зьвярнуў увагу, што пасьля 30-ці гадоў ад увядзеня ў Італіі закону аб аборце ахова жыцьця сталася яшчэ больш цяжэйшаю.
Касьцёл, з аднаго боку, верны наказу свайго Госпада, нястомна паўтарае, што сьвятасьць жыцьця кожнага чалавека ёсьць ўкаранёная ў задуме Стварыцеля- падкрэсьліў Бэнэдыкт 16. З другога боку ўзбуджае да разьвіцьця ўсялякага роду ініцыятываў, якія падтрымлівалі б жанчыны ды сем”і, каб ствараць умовы спрыяючыя прыйманьню жыцьця і ахове ўстановы сям”і, абапёртай на шлюбным саюзе мужчыны і жанчыны. Дазваляючы аборт не толькі не развязана праблемаў, якія мучаць многіх жанчын, але адкрыта яшчэ адну рану ў нашых грамадзтвах, якія ўжо на жаль зазнаюць многа вялікіх цярпеньняў”- сказаў Папа.
На заканчэньне Папа заахвоціў да ўздыманьня супольных намаганьняў у карысьць жыцьця і сям”і. Выказаў Руху “Про Віта” ўдзячнасьць за частае ратаваньне пачатага жыцьця. Падтрымаў таксама петыцыю Руху да Эўрапэйскага Парламанту ў абароне вартасьці сям”і і жыцьця.








All the contents on this site are copyrighted ©.