2008-05-12 14:02:38

Багародзічная малітва "Каралева Неба" з Папам у нядзелю 11-га мая


Да адкрыцьця прысутнасьці Сьвятога Духа ва ўласным жыцьці Бэнэдыкт 16 паклікаў хрысьціян таксама ў часе паўднёвае сустрэчы на Плошчы Сьвятога Пятра. Прыпомніў, што нядзельная ўрачыстасьць Сасланьня Сьвятога Духа ўшаноўваецца ў месцы гэбрэйскага сьвята Саюзу, заключанага Богам з Выбраным Народам на гары Сынай. Хрысьціяне ўшаноўваюць яго 50-т дзён пасьля Сьвяты Пасхі, таму што менавіта тады Дух Сьвяты зыйшоў на Апосталаў сабраных у Вячэрніку. Гэтае шчодрае выліцьцё ласкі зьяўляецца ўкаранаваньнем усёй місіі Ісуса Хрыста. Ёсьць асаблівым хростам Касьцёла, які пачынае ад Ерусаліма сваю місію- сказаў Бэнэдыкт 16 ды працягваў: “У пасланьні на найбліжэйшы Сусьветны Дзень Моладзі, я заахвоціў маладых людзей да паўторнага адкрыцьця прысутнасьці Духа Сьвятога ў іх жыцьці, да адкрыцьця значэньня сакрамантаў Хросту і Мірапамазаньня. Сёньня жадаў-бы пашырыць гэтыя запросіны на ўсіх: адкрыйма, дарагія браты і сёстры, прыгажосьць нашага хросту ў Духу Сьвятым. Усьвядомім значэньне Хросту і Мірапамазаньня, якія зьяўляюцца крыніцамі ласкі “.
Затым Папа зрабіў заклік за мір у Лібане
RealAudioMP3 Рашуча заклікаю ўсіх жыхароў Лібану пакінуць лёгіку агрэсіўнага супастаўленьня, якое вядзе іхнюю дарагую краіну да няўхільных вынікаў. Дыялог, узаемнае зразуменьне і шуканьне рацыянальнага кампрамісу гэта адзіная дарога, якая зможа прывярнуць Лібану яго ўстановы, а насельніцтву бясьпеку неабходную да годнага жыцьця ды багатае ,ў надзею,будучыні. Ох, каб Лібан цераз заступніцтва Божае Маці, здолеў з адвагаю справіцца свайму пакліканьню, каб быць адносна Блізкага Усходу і ўсяго сьвету знакам сапраўднага мірнага шанцу ды канструктыўнага суіснаваньня паміж людзьмі. Розныя супольнасьці, якія ствараюць гэтую краіну- як гэта прыпомніла Апостальская Адгортацыя “Новая надзея для Лібану”- зьяўляюцца “багацьцем гэтае краіны і вырашаючы аб яе арыгінальнасьці, наносяць краіне адначасна цяжкія да развязкі праблемы. Жыцьцё ў Лібане ёсьць аднак супольным заданьнем для ўсіх яго жыхароў”.
Папа памаліўся пра дар Духа Сьвятога для Лібану, асабліва пра дар адзінства і згоды ды міру і прымірэньня.








All the contents on this site are copyrighted ©.