2008-05-10 10:17:27

Напрыканцы мая блізка святыні Лурдскай Багамаці пройдзе юбілейны кангрэс для працаўнікоў СМІ "Марыя, пілігрымкі і вялікія сусветныя рэлігіі".


З нагоды 150-годдзя з'яўленняў у Лурдзе Найсвятой Дзевы Mарыі дзяўчынцы Бернадэце Субіру, французская Біскупская канфярэнцыя запрасіла да сябе прадстаўнікоў масмедыя з цэлага свету. Дапамагае ў арганізацыі і фінансаванні прыёму французская "Карітас" і многія каталіцкія органы друку. Адкрые сустрэчу біскуп горада Лурд. Сумесныя малітоўныя чуванні,тры " круглыя сталы", кулуарныя сустрэчы дазволяць абмеркаваць пытанні, вырашэнне якіх дазволілі б кожнаму прысутнаму ўцяміць, як наблізіцца да асноўнай мэты пазітыўнай журналістыкі - ставацца міратворчай сілай праз прапаганду дабра і дыялогу між людзьмі розных перакананняў і рэлігій.







All the contents on this site are copyrighted ©.