МІНСК: Праваслаўную царкву Уваскрасення Хрыстова асвяціў ва ўрачыстай абстаноўцы Мітрапаліт
Філарэт - галава беларускіх правасланых.
Прыход гэтага храма зарэгістраваны яшчэ ў 1994 годзе ў раёне Зялёны Луг. Краевугольны
камень пад яго асвяціў Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Алексій 2 . Настаяцелем тут
служыць іярэй Уладзімір Стукач, якога мы памятаем, бо адразу пасля перастойкі ён прыязджаў
у Рым яшчэ будучы супрацоўнікам беларускай Акадэміі навук. Тады спадар Стукач марыў
аб будаўніцтве ў Мінску экуменічнага храму. Пакуль мара ажццёвілася ў пабудове праваслаўнага
храма, дзе айцец Уладзімір з асвячаннем меў гонар саслужыць святую Літургію з Мітрапалітам
Мінскім і Слуцкім Філарэтам , настаяцелем Свята-Духава кафедральнага сабора Мінска
пратаіярэем Генадзем Дзічкоўскім, сакратаром Мінскага епархіяльнага упраўлення пратаіярэям
Мікалаем Коржычам. Свята-Уваскрасенскі храм апякуеецца таксама будаўніцтвам капліцы
ў Курапатах на месцы пахавання массава рэпрысаяваных асоб, што загінулі ў 30-40 гады
20 стагоддзя. Курапацкія могілкі наведаў ў 1991 годзе галава РПЦ Патрыярх Алексій
2 .