2008-05-10 10:16:34

У Рыме працягвае візіт каталiкос усіх армянаў Карэкiн II°.Патрыярх з членамi сваёй дэлегацыi спаткаўся са Свяцейшым Айцом.


Каталiкос Гарэкiн II знаходзiцца ў Рыме. Ён наведвае вядомы касцёл на востраве Ціберыно у цэнтры Рыма на Тыбры. Монс. Гнавi прыняў армянскiх гасцей у старажытнай базылiцы, дзе знаходзiцца антычны саркафаг з рэшткамi св.Барталамея, апостала армянаў,якія першымі ў гісторыі сталіся афіцыйна хрысціянамі на дзяржаўным узроўні. Тут жа змешчаная iкона з выявай армянскага бiскупа, якi быў забiты пад час генацыда армянаў ў 1915 – 1918 гадах.
А раней, падчас спаткання з Папам Рымскім размова iшла аб пакутнiках ХХ i ХХI стагоддзяў, аб чым гаварыў Свяцейшы Айцец Бенедыкт ХVI° 7 красавiка ў атмасферы малiтвы i братэрства, маючы на ўвазе 1,5 мiльён армянаў, якiя былi забiты ў Турцыi. Згодна з монс. Гнавi, кiраўнiком аддзела да экуменiчных спраў дыяцэзii Рыма, вiзыт Патрыярха Арменii ёсць знакам памяцi аб забiтых.







All the contents on this site are copyrighted ©.