2008-05-09 11:56:11

Праграма візыту Бэнэдыкта 16 ў італьянскія гарады Савона і Генуя


У Ватыкане апублікавана падрабязную праграму візыту Папы ў рэгіёне Лігурыя. Візыт адбудзецца ў днях 17-18 мая. У Савоне Сьвяцейшы Айцец адслужыць Сьвятую Імшу на тамашняй Плошчы “Пяцца дэль Пополё”. У сядзібе біскупа адведае залу прысьвечаную памяці Папы Пія 7-га ў месцы, дзе быў ён ўвязьнены Напалеонам на працягу 3-х гадоў. Вечарам 17-га мая Бэнэдыкт 16 прыбудзе ў Геную.
У праграму другога дня паломніцтва Папы ўпісана наведаньне марыйнае сьвятыні “Ностра Сынёра дэльля Гуардыя”, візыт у пэдыятрычную бальніцу ды сустрэча з моладдзю. Пасьля адгаварэньня багародзічнае малітвы “Анёл Гасподні” Бэнэдыкт 16 сустрэнецца ў катэдры Сьвятога Лаўрэнцыя з прадстаўнікамі пасьвячанага жыцьця. Вяршком паломніцтва будзе нядзельная Эўхарыстыя, якая будзе адпраўлена на Плошчы Перамогі ( “Пяцца дэльля Вітторыя”.)
Візыт Папы у Лігурыю гэта адно з трох сёлетных падарожжаў Бэнэдыкта 16 у Італію. У палове чэрвеня Сьвяцейшы Айцец будзе ў Брындізы і Санта Марыя ді Леўка, што ў рэгіёне Апулія, а ў месяцы верасьні Папа адведае сталіцу Сардэніі Кальяры








All the contents on this site are copyrighted ©.