2008-05-09 13:52:36

Каталiцкiя бiскупы Аўстралii зрабiлi заяву супраць парнаграфii ў iнтэрнэце.


Аўстралiйскiя бiскупы папярэджваюць, што “адна з самых небяспечных рэчаў у iнтэрнэце – гэта адкрыты доступ да парнаграфii”, - паведамляе Хрысцiянскi мегапартал.
У сваiм адкрытым звароце бiскупы Аўстралii звярнулi ўвагу на тое, што ананiмнасць, якую прапануе iнтэрнет, мае ў сабе пагрозу залежнасцi ад парнаграфii. У лiсце гаворыцца: “апошнiя даследваннi сведчаць, што парнаграфiя мае зусiм негатыўны ўплыў на шлюб i ўзаемныя адносiны сужонцаў. Сямейныя кансультанты лiчаць, што колькасць клiентаў, шлюб якiх зруйнаваўся з-за прагляду адным з сужонцаў парнаграфiчных сайтаў, вельмi хутка ўзрастае”. У 2007 годзе было праведзена даследванне аб уплыве парнаграфii, у вынiку якога было выяўлена, што гэта сацыяльная з’ява руйнуе семьi i ўзаемныя адносiны сужонцаў.
Аўстралiйскiя бiскупы заклiкаюць бацькоў абмяркоўваць з дзецьмi пытанне парнаграфii i тлумачыць iм яе руйнуючыя наступствы. Парнаграфiя вельмi негатыўна ўплывае на чалавечую годнасць i руйнуе адносiны. Акрамя таго, каталiцкiя дастойнiкi заклiкалi ўрад Аўстралii забаранiць распаўсюджванне парнаграфiчных матэрыялаў: “Дзяржаўныя ўлады павiнны супярэчыць разпрацоўцы i распаўсюджванню парнаграфiчных матэрыялаў. Iм трэба звярнуць асаблiвую ўвагу на барацьбу з парнаграфiяй у iнтэрнэте”.







All the contents on this site are copyrighted ©.