2008-05-09 13:43:51

З Ватыкану прыклікаў усе краіны афіцыйна прызнаць генацыд армянаў 1915 года ў Асманскай імперыі Каталікос Гарегін 2-гі. Ён знаходзіцца па запрашэнні Папы Бенедыкта 16 і з нагоды атрымання ў Рыме ганаровага дыплому.


Асабістую ўрачыстасць Гарегін 2 скарыстаў, каб узвысіць голас памяці народа, які, як сцвярджае Каталікос, першым перажыў генацыд у 20 стагоддзі. Ён быў зарганізаваны і планамерна цынічна ажыццёўлены так званым младатурэцкім урадам.Такім чынам на золку 20 стагоддзя было здзейснена злачынства. каб пакончыць з так званым "армянскім пытаннем". Факт генацыду прызнаны 20 краінамі свету і шэрагам міжнародных арганізацый. Галава Армянскай Апостальскай Царквы прыклікаў усе краіны таксама асудзіць на ўрадавым ўзроўні усе генацыды, якія схамянулі гісторыю чалавецтва. "Адмаўляць гэткае злачынства таксама нясправядліва, як і рабіць яго."- сцвердзіў Каталікос усіх армянаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.