2008-05-09 11:51:19

Афіцыйная старонка: дзаржсакратар Ватыкану наведае Львоў 23-24 мая. Тут кардынал Тарчізіо Бертоне адправіць беатыфікацыю сястры міласэрднасці з закону свв.Вікенція і Паўла. Будзе прысутнаю на гэтай падзеі і вялікая беларуская пілігрымка.


24 мая ў Львове адбудзецца Архіярэйская Літургія, якую ўзначаліць кардынал Бертоне. Марта Вецкая - польская манашкa, пахаваная на месцы служэння ва ўкраінскім Снятыне блізка ІванаФранкоўска. Яна нарадзілася ў 1874 годзе ў Польшчы. Працавала медсястрой ў бальніцах мястэчкай цяперашняй заходняй Украіны. У часе эпідэміі тыфу дапамагала хворым. Аднойчы іншы супрацоўнік шпіталю пабаяўся ўвайсці ў палату памёрлых ад тыфу, каб правесці дэзінфекцыю. Сястра Марта зрабіла гэтую працу і загінула. Пасля яе паховін па малітве да Марты адбыліся цуды аздараўленне. папа Ян Павел 2 у 2004 годзе аб'явіў дыкрэт аб гераізме сястры Марты Вецкай. Папа Бенедыкт 16 зацвердзіў дэкрэт аб нядаўнім цудзе праз заступніцтва Марты. І вось праз кароткі час адбудзецца ўзвядзенне яе ў сан блаславёных.







All the contents on this site are copyrighted ©.