Як мы інфармавалі ў нашых ранейшых праграмах, да 10-га мая з візытам у Ватыкане знаходзіцца
Патрыярха ўсіх Армянаў Карэкін ІІ. У сераду 7-га мая быў ён прысутным на агульнай
аўдыенцыі. Вітаючы яго Бэнэдыкт 16 сказаў, між іншым: Дзякую Вашай Сьвятасьці за
асаблівую турботу адносна ўзросту прыязьні паміж Армянскім Апостальскім Касьцёлам
а Рыма-каталіцкім. Я ўпэўнены, што дух прыязьні паміж намі будзе яшчэ больш паглыблены
ў надыходзячых днях. У прывітальным слове Патрыярха-Католікос Армянскае Апостальскае
Царквы сказаў, што ягоны цяперашні візыт у Рыме пацьвярджае братэрскія вузы паміж
абодвума Касьцёламі. Міма розных гістарычных дасьведчаньняў ды дарог, якія мы перайшлі,
міма дагматычных і культурных розьніц мы ўсе дзеці адзінага Бога. Усе мы браты і
сёстры ў Яго сьвятой любові. Гэта менавіта нашае адзінства любові, міма розьніц,
ёсьць сапраўдным сьведчаньнем аб тым, што мы дзеці Бога»- сказаў Патрыярха. Карэкін
ІІ прыбыў у Рым са значнаю дэлегацыяю: з 18-мі біскупамі ды 75-мі сьвецкімі асобамі.
7-га мая, пасьля абеду, адведаў ён Папскі Салезыянскі Унівэрсытэт, дзе атрымаў прызнаны
яму Унівэрсытэтам «Докторат гонорыс каўза».