2008-05-08 19:16:30

Куба паступова звяртаецца да нармальнага рэлiгiйнага жыцця.


Арцыбiскуп Сан Крыстабаль, кардынал Хайме Лукас Артэга ўзначалiў iмшу ў касцёле г. Тарара ў нядаўна звёрнутым вернiкам храме. Разам з кардыналам саслужыў монс. Полкарi, генеральны вiкарый у Гаване i шматлiкiя святары. На iмшы прысутнiчалi шматлiкiя вернiкi з прыгараду кубiнскай сталiцы, якiя з вялiкай радасцю ўспрынялi адкрыццё касцёла.
Будынак быў асвячаны зноў, бо раней ужываўся ў якасцi сховiшча, а потым у якасцi залы да танцаў.
Працы па рэстаўрацыi касцёла пачалiся ў 2006 годзе, калi ён быў звернуты ўладамi вернiкам. Тарара – гэта адзiн з кварталаў, якi знаходзiцца на ўзбярэжжы Гаваны. Пад час рэвалюцыi 1959 года большасць насельнiкаў гэтай зоны пакiнула свае хаты i яны перайшлi ва ўласнасць дзяржавы. У сярэдзiне 60-х гадоў мiнулага стагоддзя ў гэтым квартале кубiнскi ўрад стварыў лагеры адпачынку для маладых людзей.







All the contents on this site are copyrighted ©.