2008-05-08 15:05:12

Вярхоўны арцыбіскуп Кіева-Галіцкі кардынал Любамір Гузар у гэтыя майскія дні выказаўся наконт памяці ахвяраў, у тым ліку і Галакосту, у гады Вялікай Айчыннай вайны.


Уладыка заклапочаны тым, што і ў нашыя дні не знікае жаданне ў некаторых здзеквацца над людзьмі толькі дзеля іхнае нацыянальнай ці рэлігійнай прыналежнасці. "20 стагоддзе акрамя іншага пакінула па сабе жудасныя факты масавага вынішчэння аднаго народа іншым. Гэта адбылася на Еўрапейскім кантыненце, як адбываецца і на іншых. У Дзень памяці ахвяраў халакосту, - сказаў украінскі рэлігійны дзеяч, - хочым выказаць нашую салідарнасць да яўрэяў, бо наш народ разумее, што такое вялікая трагедыя, перажыўшы Галадамор."
Кардынал Гузар указаў на неабходнасць браць пад увагу сучасныя факты, калі па ўсяе Зямлі паўтараюцца падзеі, што указваюць на тое, што чалавецтва працягвае хварэць на жаданне здзеквацца над кімсьці. кагосьці пераследваць. Таму сведчаннем ёсць ганьбаванне сьвятыняў, могілак, тэрарызм, прыніжэнні, злачыннасць. Кіраўнік украінскіх грэка-католікаў уладыка Любамір выказаў надзею, што інфармаванасць ў сённяшнім свеце паспрыяе таму, што людзі пачнуць вучыцца паважаць адно аднаго.







All the contents on this site are copyrighted ©.