2008-05-07 16:54:12

Католiкi Таджыкiстана збiраюць грошы для хрысцiянаў Святой Зямлi.


- Каталiцкая суполка Таджыкiстана невялiкая i матэрыяльныя сродкi ў iх не вялiкiя, але яны збiраюцца дапамагчы вернiкам Святой Зямлi. Каля 100 вернiкаў, якiя стала наведваюць парафiю Святога Язэпа ў Душанбэ, сабралi грошы для дапамогi католiкам Святой Зямлi. “Гутарка iдзе аб вельмi невялiкай сумме, - зазначыў парах Эзекуэль Айала, - але нашы парафiяне не вельмi багатыя. Думаю, што нашы людзi зрабiлi тое, што здолiлi, каб дапамагчы хрысцiянам на Святой Зямлi. Спадзяюся, што наш маленькi ўклад дапаможа iм”. Збор дапамогi для Святой Зямлi па традыцыi робiцца у Вялiкую суботу, але ў некаторых месцах праводзiцца i раней. Па словах а. Айала, гэта дапамога невялiкая, але яна ўсёж будзе падтрымкай для вернiкаў Святой Зямлi. Айцец Хуан Карлос Сак, якi ўзначальвае адзiн з мiсiянарскiх законаў, члены якога служаць у Таджыкiстане зазначыў, што сумма ахвяраванняў перавышала звычайныя нядзельныя ахвяраваннi ў 4 разы. Святар зазначыў, што дзякуючы войнам сярэдзiны дзевяностых гадоў мiнулага стагоддзя, людзi Таджыкiстана разумеюць праблемы i складанасцi вайны”.







All the contents on this site are copyrighted ©.