2008-05-07 14:08:31

Дапамога для Бірмы: тэлеграма Папы ды ініцыятыва "Карытас"


Сьвяцейшы Айцец памаліўся за ахвяраў катастрафічнага цыклону “Наргіс”, які 3-га мая спустошыў паўднёвую частку Бірмы. Спачувальную тэлеграму на рукі старшыні тамашняга Эпіскапату пераслаў у імені Папы кардынал Бэртонэ. Ватыканскі сакратар стану падкрэсьліў, што Бэнэдыкт 16 мае давер”е, што міжнародная грамадзкасьць дапаможа ахвярам катастрофы.
За тое “Карытас Інтэрнацыянале” зрабіла заклік да ўладаў Бірмы, каб як найхутчэй дазволілі ёйным экпэртам наведаць зьнішчаныя рэгіёны. Дзякуючы іхняй прысутнасьці магчымым будзе ацэнка шкодаў цыклону ды зможа пачацца дастаўку найбольш неабходных сродкаў.
Паводле інфармацыі бірманскага ўраду цыклон “Наргіс” спрычыніў сьмерць больш за 20-ць тысячам асоб. Больш за 40-к тысяч прызнана за загінуўшых.








All the contents on this site are copyrighted ©.