2008-05-07 13:57:38

Да 8 мая прадоўжыцца ў Рыме Сёмы іслама-хрысціянскі семінар "Будаваць масты 'Costruire dei Ponti' ".


У ім прымаюць удзел прадстаўнікі ўсіх хрысціянскіх намінацый. Кіраўнікі дэлегацый з розных краін свету бываюць прынятыя Папам Бенедыктам 16. У аўторак Свяцейшы Айцец даў спецыяльную аўдыенцыю Прымасу англіканскае Царквы арцыбіскупу Кентэрбярыйскаму Роуэну Вільямсу. Гэта ўжо трэцяя іх спецыяльная сустрэча.
Як зазначыў госць у інтэрв'ю журналістам, існуе трывалая аснова ўзаемнага даверу ў адносінах дзвюх Цэркваў-сёстраў. Нягледзячы на беспырцыдэнтны ў гісторыі англіканскай Царквы крызіс, як сказаў арцыбіскуп Кентэрбярыйскі, ёсць надзея на працяг плённага дыялогу і дзеяння ў свеце праз сумесныя міратворчыя намаганні. Прымас англіканаў 7 мая старшынстваваў цырымоніі ўступу на пасаду новага дырэктара Англіканскага цэнтру ў Рыме, што прайшла ў касцёле Святой Марыі на Мінерве. У часе цырымоніі была выказаная пэўнасць працягу лініі дружалюбных і даверлівых адносінаў і паразумення.







All the contents on this site are copyrighted ©.