2008-05-07 14:04:27

Агульная аўдыенцыя Папы ў сераду 7-га мая


Адбылася яна на Плошчы Сьвятога Пятра. Прыбыло на яе многа вернікаў і паломнікаў з цэлага сьвету.
. Была гэта 15-я сустрэча Бэнэдыкта 16-га з вернікамі ў гэтым годзе. На аўдыенцыі быў прысутны “Католікос” ўсіх Армян, Яго Сьвятасьць Карэкін ІІ, які пачаў візыт у Ватыкане.
У сераду 7-га мая прыбыў на Плошчу Сьвятога Пятра, каб прысутнічаць на агульнай аўдыенцыі. У сваёй прамове Бэнэдыкт 16 гаварыў аб значэньні гэтага візыту
RealAudioMP3
Ёсьць сёньня сярод нас Яго Сьвятасьць Карэкін ІІ, Найвышэйшы Патрыярха “Католікос” усіх Армян. Сустрэча з так дастойным госьцем ёсьць прычынаю радасьці і надзеі. Знаючы турботу Апостальскае Армянскае Царквы пра Экумэнічны Дыялог можна мець упэўненасьць, што гэты візыт узмацуе братэрскія адносіны нашых Цэркваў.
Візыт гэты – сказаў далей Папа- адбываецца ў кантэксьце блізкае ўжо ўрачыстасьці Сасланьня Сьвятога Духа. У Вячэрніку Хрыстос сказаў Вучным: “Прыймійце Духа Сьвятога”. Гэтае здарэньне паўтараецца безупынна ў Касьцёле, які моліцца, ўпрошвае дараў Духа Сьвятога, з адвагаю абвяшчае Эвангэльле. Вось чаму, як хрысьціяне, ў абліччы цяжкасьцяў і падзелаў мы можам быць поўныя даверу. Хрыстос чакае ад нас стойкае малітвы. Ён сам упрошвае, каб мы былі адно. Аб значэньні гэтае просьбы Ісуса для Экумэнічнага Руху Сьвяцейшы Айцец прыпомніў нядаўна ў Нью Ёрку ў прамове сказанай ў Царкве Сьвятога Язэпа. Разам са Сьвятым Паўлам упрошвайма сёньня- сказаў на заканчэньне Бэнэдыкт 16- для ўсіх хрысьціянаў пладоў Духа: менавіта любоў, радасьць, мір, цярплівасьць, ветлівасьць, дабрату, вернасьць, лагоднасьць. Разам з Марыяю, нашаю Маці мы клічам: “Прыйдзі Духу Сьвяты. Напоўні сэрцы тваіх верных і запалі ў іх агонь Тваёй любові”.
Сёньня 7-га мая Карэкін ІІ атрымаў “Dottorato honoris causa” на Папскім Салезыянскім Унівэрсытэце ў Рыме. Больш аб самым візыце мы будзем гаварыць у нашых наступных праграмах. Візыт мае закончыцца 10-га мая.
На заканчэньне аўдыенцыі Сьвяцейшы Айцец прывітаў усіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.