2008-05-06 12:18:52

Швейцарская Гвардыя на аўдыенцыі ў Сьвяцейшага Айца


Служэньне ў Папскай Швейцарскай Швардыі гэта таксама школа жыцьця. Прыпомніў аб гэтым у панядзелак 5-га мая Бэнэдыкт 16 сустракаючыся са сваімі гвардзейцамі ды іх сем”ямі. Сярод іх было 33-х новых рэкрутаў, якія 6-га мая зложаць прысягу Папе. Гэты традыцыйны тэрмін прысягі спасылаецца да афвяры з жыцьця, якую 147-х швейцарскіх салдатаў склала 6-га мая 1527-га году ў абароне Папы Клімэнта 7-га ў часе аблогі Рыму . Папа заахвоціў гвардзейцаў, каб пад апекаю свайго капэляна турбаваліся пра разьвіцьцё духоўнага жыцьця. Прыпомніў, што многія з іх папярэднікаў у гадах службы ў войску Папы адкрыла сваё пакліканьне да сужонскага, сьвятарскага ці пасьвячанага жыцьця. Сьвяцейшы Айцец спаслаўся да доўгае гісторыі Швейцарскае Гвардыі, якая ўшаноўвала ў 2006-м годзе 500-т годдзе свайго існаваньня.
Сярод 33-х Швейцарскіх Гвардзейцаў, якія зложаць 6-га мая прысягу, 20-х ёсьць нямецкае мовы, 11-х французскае, ды па адным італьянскае і рэтороманскае мовы.








All the contents on this site are copyrighted ©.