2008-05-06 14:30:53

Хрысцiяне маюць права на жыццё ў Iраку: гаворыць бiскуп Аудо.


Знiкненне хрысцiянаў халдэйскага рыту, якiя маюць уласныя хрысцiянскiя i iракскiя традыцыi ў Iраку было б аграмаднай стратай для народа, якi iмкнецца жыць у мiры з усiмi народамi, якiя спрабуюць выжыць на гэтай зямле. “Знаходжанне гэтых розных людзей на зямле Iрака ёсць знакам, як гэта i было ў мiнуўшчыне, надзеi i маста для наладжвання дыялога памiж заходнiм i ўсходнiм светам”, - гэта думка належыць халдэйскаму каталiцкаму бiскупу Алепа монс. Антону Аудо. “Нягледзячы на тое, што хрысцiяне працягваюць быць вельмi злучанымi са сваёй краiнай, - зазначыў бiскуп у сваiм артыкуле, надрукаваным у вядомым часопiсе “Civilta cattolica”, якi выдаецца ў Рыме айцамi-езуiтамi, - яны ў поўнi адчуваюць сябе iракцамi i хрысцiянамi, што ганарацца сваёй рэлiгiйнасй прыналежнасцю. Яны могуць вельмi лёгка жыць з усiмi сваiмi суграмадзянамi, не маючы комплексаў з нагоды пераследаў, здольнасцю заставацца такiмi, якiмi яны ёсць i не ставiцца пагардлiва да iншых. Гэта, - дадаў бiскуп Аудо, - здаецца нам шэдэўрам iнтэграцыi, здольнасцi заставацца самiмi сабой i паважаць iншых захоўваючы здольнасць успрыймаць лепшыя якасцi iншай рэлiгii i культуры. Iракскiя хрысцiяне, - на думку бiскупа, - могуць жыць супольна з рознымi мусульманскiмi i носьбiтамi iншых рэлiгiй i культур народаў Iрака. Хрысцiяне, - лiчыць монс. Аудо, - могуць выступаць гарантам пагаднення i дыялога памiж iсламам i сучасным светам”.







All the contents on this site are copyrighted ©.