2008-05-06 12:13:27

"Свабода сумлення" - такі назоў цэнтру абароны правоў чалавека, які створаны ў Мінску. Кіруе ім юрыст Сяргей Луканін. Цэнтр пакліканы абараняць правы грамадзян на свабоду еравызнання. Таксама мае намер спрыяць прывядзенню рэлігійнага заканадаўства РБ у адпаведнасць з Канстытуцыяй РБ і міжнароднымі стандартамі.


Юрысты ў новым цэнтры будуць незалежнымі. У выпадку адмовы ўладаў краіны зарэгістраваць новую праваахоўную арганізацыю, як сцвердзіў Спадар Луканін, афіцыйны статус Цэнтр можа атрымаць па-за межамі рэспублікі..
Перад адкрыццём новай арганізацыі яе стваральнікі - незалежныя брысты правялі збор подпісаў. Ад 22 красавіка 2007 па 13 лютага 2008 году іх набралася 50 з паловай тысяч. Збіраліся таксама прапановы. Срод апошніх такія, напрыклад, як зварот маёмасці ці магчымасць дзейнасці рэлігійных грамад без рэгістрацыі. Ёсць жаданне не мець тэрытарыяльных абмежаванняў па правядзенні багаслужбаў, па адмене шэрагу нормаў бюракратычнага ўзгаднення правядзення рэлігійных мерапрыемстваў. шмат прапановаў адносна адмены абмежаванняў і забарон рэлігійнай дзейнасці замежным грамадзянам ці асобам без грамадзянства ў выпадку фундацыі ці кіраўніцтва рэлігійнымі грамадамі. Такія прапановы ў заўвагі сёлета ўжо накіраваныя ў Канстытуцыйны суд, палату Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і ў Адміністрацыю прэзідэнта РБ.







All the contents on this site are copyrighted ©.