2008-05-05 11:44:49

Святыя мошчы апостала Андрэя Першазванага, місіянара стараславянскіх народаў і ахоўніка Візантыі, ўжо 800 гадоў знаходзяцца ў італьянскім Амальфі. У сёлятнім чэрвені ў Германіі адбудзецца прынагодны юбілейны экуменічны форум, які падрыхтавалі хрысціяне розных канфесій многіх краін.


Па паданню і рускай жыційнай традыцыі апостал Андрэй праходзіў па месцах, на якіх была заснаваная Кіеўская Русь, і адтуль ўздоўж узбярэжжа Еўропы - тагачаснай хрысціянскай эйкумены дайшоў да Рыму да свайго брата Пятра. Гэта й сталася сімбалем братэрскай любові Усходняе і Заходняе Цэркваў - ключом хрысціянскай еднасці. Форум "Апостал Андрэй і хрысціянская экумена: багаслоўскае, культурнае і гістарычнае значэнне шанавання апостала Андрэя ў сучасным свеце" падрыхтоўваюць: рымскі каталіцкі Камітэт па культурным супрацоўніцтве, маскоўскі Біблейска-багаслоўскі інстытут св.апостала Андрэя пры супрацоўніцтве з мінскім Хрысціянскім адукацыйным цэнтрам свв.Кірылы і Мяфодзія, рэгенсбурскі Інстытут усходніх Цэркваў, арцыдыяцэзія Амальфі пры ўдзеле Румыніі,Грэцыі, Грузіі, Украіны і Шатландыі. Перанос мошчаў апостала Андрэя з Канстантынопаля (цяпер Стамбул) ў Італію ў 1208 годзе быў пакуль апошнім місіянарскім падарожжам апостала і пастпрыяў развіццю шанавання ягонага культа не толькі ў хрысціянскай Візантыі, але і на Захадзе.







All the contents on this site are copyrighted ©.