2008-05-05 16:06:34

Прапануем вам чарговыя старонкi з Кампендыума Сацыяльнай навукi Царквы.


в) Абавязак баранiць нявiнных
504 Права ўжываць сiлу ў мэтах неабходнай абароны злучана з абавязкам абарнiць i дапамагаць нявiнным ахвярам, якiя не маюць магчымасцi баранiцца ад агрэсii.
У канфлiктах нашай эпохi, якiя часта адбываюцца ў межах адной дзяржавы, неабходна ў поўнай меры захоўваць патрабаваннi мiжнароднага гуманiтарнага права. Занадта часта пад ударам аказваецца мiрнае насельнiцтва, а часам яно робiцца нават мiшэнню вайны. У некаторых выпадках людзей жорстка знiшчаюць цi выганяюць з уласных дамоў, з уласнай зямлi, гвалтоўна перасяляюць пад недапушчальнай нагодай “этнiчнай чысцiнi”. У падобных трагiчных абставiнах неабходна, каб гуманiтарная дапамога асягала цывiльнага насельнiцтва i нiколi не выкарыстоўвалася для навязвання ўмоў тым, хто яе атрымлiвае: дабро павiнна быць вышей за iнтэрэсы канфлiктуючых бакоў.
505 Прынцып гуманнасцi, упiсаны ў сумленне кожнага чалавека i народа, уключае абавязак баранiць грамадзянскае насельнiцтва ад уздзеяння вайны: “Мiнiмум абароны годнасцi кожнага чалавека, гарантаваны мiжнародным гуманiтарным правам, занадта часта парушаецца ў ваенных i палiтычных мэтах, якiя не павiнны атрымлiваць верх над вартасцю чалавечай асобы. Сёння адчуваецца неабходнасць асягнуць новай згоды адносна гуманiтармых прынцыпаў i ўмацаваць iх асновы, каб зверства i злоўжываннi болей не паўтаралiся”.
Асаблiвая катэгорыя ахвяраў вайны – уцекачы, прымушаныя пакiдаць, ратуючыся ад баёў, мясцiны, дзе яны трывала жывуць, i знаходзiць прытулак у чужых краiнах. Царква – з iмi: яна не толькi прапануе iм пастырскую апеку i матэрыяльную дапамогу, але i бярэ на сябе абавязак баранiць iх чалавечую годнасць. “Клопат аб уцекачах павiнен абуджаць нас нанова сцверджваць i падкрэслiваць права чалавека, прызнаныя паўсюль, i патрабаваць, каб таксама i ўцекачы маглi на самой справе карыстацца гэтымi правамi”.
506 Спробы знiшчыць малыя групы людзей – нацыянальныя, этнiчныя, рэлiгiйныя цi моўныя – злачынства супраць Бога i чалавецтва; вiнаватых трэба караць у рамках правасуддзя. ХХ стагоддзе было трагiчна адзначана некалькiмi сiтуацыямi генацыда: генацыд армянаў, камбаджыйцаў, генацыд у Афрыцы i на Балканах. У гэтым шэрагу асаблiвае месца займае халакост гебрэйскага народа, Шоа: “Днi Шоа – сапраўдная ноч у гiсторыi, ноч нечувалых злачынстваў супраць Бога i супраць чалавека”.
Мiжнароднае грамадства як цэлае мае маральны абавязак баранiць тыя групы, самаму выжыванню якiх ёсць пагроза цi асноўныя права якiх сiстэматычна парушаюцца. Дзяржавы, як удзельнiкi мiжнароднага грамадства не могуць заставацца раўнадушнымi: насупраць, калi ўсе iншыя асягальныя сродкi аказваюцца неэфектыўнымi, “законна i нават трэба выступаць з канкрэтнымi iнiцыятывамi, каб абяззброiць агрэсара”. На прынцып нацыянальнага сувенерытета нельга спасылацца як на перашкоду для ўмяшальнiцтва ў абарону ахвяраў”. Меры ў гэтым сэнсе прэба прадпрыймаць у поўнай згодзе з мiжнародным правам i фундаментальным прынцыпам роўнасцi дзяржаў.
Акрамя таго, мiжнароднае грамадства заснавала Мiжнародны крымiнальны суд, каб караць тых, хто нясе адказнасць за асаблiва цяжкiя дзеяннi: генацыд, злачынства супраць чалавецтва, ваенныя злачынства, агрэсiю. Настаўнiцтва Царквы шматкротна падтрымлiвала згаданую iнiцыятыву.
г) Меры супраць тых, хто пагражае мiру
507 Санкцыi – у формах, прадугледжаных сучасным мiжнародным парадкам, - заклiканы выпраўляць паводзiны ўраду краiны, якая парушае правiла мiрнага i ўпарадкаванага мiжнароднага суiснавання цi ўжывае цяжкiя формы прыгнёту ў адносiнах да насельнiцтва. Кампетэнтныя ворганы мiжнароднай суполкi павiнны ўдакладняць мэты санкцый, не пакiдаючы магчымасцi для розначытання, i перыядычна вывучаць прыймаемыя меры, каб аб’ектыўна ацанiць, у якой ступенi яны эфектыўны i як уздейнiчаюць на цывiльнае насельнiцтва. Сапраўдная мэта такiх мер – працягнуць шлях да перагавораў i дыялогу. Санкцыi нiколi не павiнны быць iнструментам пакарання, накiраваным супраць цэлага народа: недапушчальна, каб з-за санкцый цярпелi цэлыя народы i асаблiва самыя безабаронныя слаi насельнiцтва. У прыватнасцi, эканамiчныя санкцыi – гэта iнструмент, якiм трэба карыстацца вельмi асцярожна, у адпаведнасцi са строгiмi юрыдычнымi i этычнымi крытэрыямi. Эканамiчнае эмбарго павiнна быць абмежавана ў часе i не можа быць апраўдана, калi наносiць шкоду ўсяму насельнiцтву.
д) Раззбраенне
508 Сацыяльная вучэнне прапануе ў якасцi мэты”агульнае, збалансаванае i кантралюемае раззбраенне”. Аграмадны рост узбраення – сур’ёзная пагроза стабiльнасцi i мiру. Прынцыпам дастатковасцi, згодна з якiм дзяржава можа валодаць толькi сродкамi, патрэбнымi для неабходнай абароны, павiнны кiравацца як дзяржавы, што купляюць зброю, так i дзяржавы, якiя яе прадукуюць i гандлююць ёй. Занадта вялiкае накапленне зброi цi неразборлiвы гандль ёй не могуць быць апраўданы з маральнага пункту гледжання; такiя з’явы трэба ацэньваць i ў святле мiжнародных нарматываў, якiя забараняюць распаўсюджванне, вытворчасць, куплю-продаж i выкарыстанне розных вiдаў зброi. Зброю нiколi нельга ставiць у адзiн шэраг з iншымi дабротамi, якiя падпадаюць пад абмен на сусветным узроўнi цi на ўнутраным рынку.
Акрамя таго, Настаўнiцтва дало маральную ацэнку феномену застрашвання: “Накапленне зброi многiм у’яўляецца як парадаксальны спосаб запэўнiць магчымага супрацiўнiка не ўжываць узброенныя дзеяннi. Людзi, якiя прытрымлiваюцца падобнага пункту гледжання, бачаць у гэтым самы эфектыўны метад забяспечыць мiр памiж народамi. Але такi спосаб упэўнiць – вельмi спрэчны з маральнага пункту гледжання. Гонка ўзбраення не забяспечвае мiр. Яна не толькi не касуе магчымыя нагоды для вайны, але нясе з сабой рызыку iх павялiчыць”.
Палiтыку ядэрнага застрашвання, тыповую для перыяда так званай “Халоднай вайны”, трэба замянiць канкрэтнымi мерамi па раззбраенню, заснаванымi на дыялоге i многабаковых перагаворах.







All the contents on this site are copyrighted ©.