2008-05-03 12:05:01

Італія: 140-а годдзе Каталіцкае Акцыі



У Рыме праводзіць свае працы нацыянальнае зграмаджаньне італьянскае Каталіцкае Акцыі. Працы праходзяць пад лозунгам: “Грамадзяне годныя Эвангэльля. Хрысьціянская мудрасьць ў карысьць сьвету больш чалавечага”. Больш за 1000 дэлегатаў з цэлае Італіі абмяркоўваюць праграммны дакумант на 2009-2011 годы. Будуць выбраныя новыя ўлады таварыства. У нядзелю 4-га траўня адбудзецца сустрэча членаў Італьянскае Каталіцкае Акцыі з Папам Бэнэдыктам 16.
Як сказаў Ватыканскаму Радыё біскуп Сігаліні “ў Італіі трэба моцнага адраджэньня веры ў людзях, у хрысьціянскіх супольнасьцях. Трэба місійнага духа, значыць здольнасьці ўношваньня Эвангэльля ва ўсе асяроддзі, ўпісваньня яго ў законы, ў стаўленьні, ў публічнае, эканамічнае і грамадзкае жыцьцё. Трэба асабліва ўнутранага набліжэньня да Хрыста, які ляжыць ў асноў усяго”.








All the contents on this site are copyrighted ©.