2008-05-02 12:56:48

У Перу хочуць спросцiць працэдуру скасавання шлюбу.


У Перу прыняты так званы “Закон аб хуткiм разводзе”, якi дазваляе сужонцам развесцiся на працягу трох месяцаў у мунiцiпалiтэтах цi перад натарыусам. Ранейшы закон прадугледжваў для разводу 2 гады. Новы закон быў зацверджаны Кангрэсам з першага галасавання. Але для поўнага прыняцця згаданага закона патрэбна яшчэ адно галасаванне. Прыняцце закона выклiкала палемiку ў розных асяроддзях Перу. Напрыклад, Каталiцкая Царква моцна крытыкуе яго, зазначаючы, што прыняцце падобнага закона “не ўзмацняе сямью”, наадварот, “новы закон робiць сямью больш слабай”.
7-га красавiка галава Бiскупскай канфярэнцыi Перу арцыбiскуп Трухiллiо, монс. Вiдарте, зазначыў, што сямья ёсць асновай грамадства, якое, у сваю чаргу, заснавана на шлюбе i натуральным праве. 234 артыкул Перуанскага грамадзянскага права акрэслiвае шлюб як дабрахвотны i законны саюз памiж мужчынай i жанчынай з мэтай мець агульнае жыццё згодна з iснуючымi нормамi i прынцыпамi. Гэта супольнае жыццё складае сямью, якая павiнна падтрымлiвацца на аснове прынцыпаў, запiсаных у Канстытуцыi Перу, 4 артыкул якой гаворыць, што фундаментальнымi характэрыстыкамi грамадства i дзяржавы з’яўляецца абарона сямьi i спрыянне шлюбу, бо яны з’яўляюцца асновай грамадства.
“Мы не можам забыцца, што шлюб i сямья, - зазначыў арцыбiскуп Вiдарте, - служаць для абароны асобы i павагi годнасцi чалавека, як i для вышэйшых iнтэрэсаў грамадства i дзяржавы”. “У кожным разе, - сказаў перуанскi арцыбiскуп, - шлюб i сямья з’яўляюцца натуральнымi для развiцця асобы i яе годнасцi ў рамках сямьi, якую дзяржава павiнна ўзмацняць”. “Сапраўдны шлюб, - лiчыць монс. Вiдарте, - не заснаваны на чалавечых нормах, якiя могуць быць зменлiвымi, але на рэчах больш трывалых, чым ёсць сужонская любоў”. I гэта любоў не ёсць чымсцi эмацыянальным, яна павiнна быць заснавана на асабiстых адносiнах памiж мужчынай i жанчынай; яна патрабуе аддання i здольнасцi ўзаемнага прысвячання на працягу ўсяго жыцця”. Менавiта таму людзi павiнны разумець, што шлюб i заснаванне сямьi гэта вельмi важныя i адказныя падзеi, для якiх трэба вельмi сур’ёзна падрыхтавацца, бо такi саюз павiнен быць стабiльным i працяглым.
Са свайго боку, улады “павiнны гарантаваць стабiльнасць сямьi i шлюбу”, - падкрэслiў арцыбiскуп Трухiллiо.







All the contents on this site are copyrighted ©.