2008-04-30 14:19:45

Агульная аўдыенцыя Папы ў сераду 30-га красавіка


Адбылася яна на Плошчы Сьвятога Пятра. Прыбыло на яе многа вернікаў і паломнікаў з цэлага сьвету.
. Была гэта 14-я сустрэча Бэнэдыкта 16-га з вернікамі ў гэтым годзе. У сваёй сёньняшняй катахэзе Сьвяцейшы Айцец зрабіў падрахунак свайго нядаўняга Апостальскага Падарожжа ў ЗША.
RealAudioMP3 Гэтае падарожжа спалучалася з 2-х сотгоддзем паднясеньня да рангу мітраполіі дыяцэзыі Бальтімор. Другою мэтаю візыту быў удзел у паседжаньні ААН.
У часе сустрэчы з Прэзыдэнтам ЗША Сьвяцейшы Айцец падкрэсьліў значэньне спалучаньня рэлігійных прынцыпаў з этычнымі ды палітычнымі прынцыпамі з адначасным зьберажэньнем іхняе аўтаноміі.
Сустрэча з біскупамі- сказаў далей Папа ў часе сёньняшняе аўдыенцыі- была нагодаю для падзякі Богу за дагэтуляшняе разьвіцьцё Каталіцкага Касьцёла ў ЗША ды роздуму над яго будучыняю. Натуральным працягам гэтае сустрэчы была Сьвятая Імша ў Вашынгтоне ў часе якой ўсе маліліся пра новае выліцьцё Духа Сьвятога, каб узмацаваў веру ўсіх.
Бэнэдыкт 16 далей прыпомніў таксама іншыя важныя здарэньні з гэтага падарожжа як: сустрэчу з рэктарамі Каталіцкіх Унівэрсытэтаў ды школаў; сустрэчу з прадстаўнікамі іншых рэлігій; Экумэнічнае Набажэнства; Сьвятую Імшу ў Катэдры Сьвятога Патрыка з удзелам сьвятароў ды пасьвячаных асоб ды малітву на “Ground Zero”
Адведаньне сядзібы ААН з нагоды 60-ці годзя ўстанаўленьня Паўсюднае Дэклярацыі Правоў Чалавека было нагодаю, каб прыпомніць аб шматлікіх праблемах, няроўнасьцях і пагрозах якія існуюць ў сучасным сьвеце.
Канчаючы катахэзу Сьвяцейшы Айцец запрасіў усіх да абьяднаньня з ім у падзячнай малітве за гэтае паломніцтва, якое праходзіла пад лозунгам: “ Хрыстос нашаю надзеяю"
На заканчэньне аўдыенцыі Сьвяцейшы Айцец прывітаў усіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.









All the contents on this site are copyrighted ©.