2008-04-28 10:35:50

Багародзічная малітва Вялікоднага Пэрыяду "Каралева Неба" ў нядзелю 27-га красавіка


А паўдні, ў нядзелю 27-га красавіка, Бэнэдыкт 16 адгаварыў з вернікамі багародзічную малітву вялікоднага пэрыяду “Каралева Неба”. У сваёй прамове, перад адгаварэньнем гэтае марыйнае малітвы, Сьвяцейшы Айцец гаварыў аб сваім нядаўным падарожжы ў ЗША. RealAudioMP3
Дзякую Богу за шчодрае блаславенства гэтага вынятковага місійнага дасьведчаньня ды за тое, што дазволіў мне стацца прыладаю надзеі Хрыста для амэрыканскага Касьцёла ды цэлае краіны. Адначасна дзякую Богу за тое, што і я ўцьвердзіўся ў надзеі амэрыканскіх католікаў. Я сустрэў там вялікую жывучасьць ды рашаючую волю жыцьця і сьведчаньня аб веры ў Ісуса Хрыста.
Папа прадказаў, што больш аб сваім візыце ў ЗША і ААН раскажа ў часе найбліжэйшае агульнае аўдыенцыі.
Многія Усходнія Цэрквы, згодна з Юліянскім Календаром, 27-га красавіка ўшаноўвала Вялікдзень. Ў часе паўднёвае сустрэчы з вернымі Папа закэўніў іх аб сваёй духоўнай блізкасьці.
RealAudioMP3
Сардэчна вітаю Усходнія Цэрквы. Да Бога ў Тройцы Адзінага малюся, каб падмацоўваў іх веру, напоўніў блескам, якое выплывае з Уваскрасеньня Госпада ды ўзмацаваў у нялёгкіх абставінах, у якіх часта прымушаныя жыць і даваць сьведчаньне Эвангэльлю. Заавхочваю ўсіх да супольнай малітвы са мною за заступніцтвам Божае Маці, каб узьнята ўжо даўно таму дарога дыялогу і супрацоўніцтва давяла да поўнага адзінства ўсіх вучняў Хрыста, каб былі што-раз больш ясьнейшым знакам надзеі для ўсяго чалавецтва”.
У абліччы трывожных вестак, што надыходзяць з Афрыкі Сьвяцейшы Айцец зрабіў заклік , каб не забываць аб тамашнім насельніцтве RealAudioMP3 У Самалі, асабліва ў Могадішу, ўзброенныя сутычкі спрычыняць што-раз больш драматычную гуманную сітуацыю гэтага дарагога народу. Дарфур гэта трагэдыя для сотняў тысяч безабаронных і астаўленых самым сабе людзей.
Цяпер Бурунді. Пасьля бамбадзіровак, якія ў апоўніх днях кранулі жыхароў сталіцы Буджумбуры, не абмінаючы таксама і Апостальскай Нунцыятуры, краіна зноў стаіць перад рызыкам новае грамадзянскае вайны. Заавхочваю ўсе бакі канфлікту да неадкладнага ўзьняцьця дарогі дыялогу і прымірэньня.
На заканчэньне сустрэчы Папа надзяліў на ўсіх прысутных сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.