2008-04-28 13:00:26

Congresso eucaristico
Да свята Corpus Domini - Божага Цела (25 мая) у канадскі Квебек прыдуць , пасля пераадолення 1600 км-ровага маршруту, удзельнікі распачатай пілігрымкі для падрыхтоўкі да Міжнароднага Эўхарыстычнага Кангрэсу.


За 64 дня паломнікі пройдуць па тэрыторыіі 10 канадскіх парафій, молячыся ў нацыянальных святынях. Частка шляху - пешшу, а меньшая частка - на аўтамабілях. Пілігрымку паблаславілі біскуп Торанта Пітэр Хунт і біскуп Квебеку Андрэ Фурнье. Ён і будзе прымаць Кангрэс. Пасля ўдалага вопыту па падрыхтоўцы Сусветных дзён каталіцкай моладзі ў Таронта канадскі святар польскага паходжання Яраслаў Гжадка вырашыў стацца каардынатарам падрыхтовак да Эўхарыстычнага Кангрэсу і таксама паспяхова распачаў ініцыятыву на Вялікдзень. Удзельнікі пілігрымкі - гэта члены каталіцкіх рухаў "Каўчэг Новага Запавету" і "Святыні канадскіх мучанікаў з Мідланду(правінцыя Антарыё), дзе, дарэчы, ёсць беларуская дыяспара.







All the contents on this site are copyrighted ©.