2008-04-26 09:29:12

Сустрэча сьвятароў і законнікаў Віцебскай дыяцэзыі


24 красавіка 2008 г. у в. Парафіянава (Докшыцкі дэканат, Віцебская дыяцэзія) у касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбылася сустрэча святароў, законнікаў і законніц, якія працуюць у Віцебскай дыяцэзіі.
Сустрэча распачалася адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту, пасля якой біскуп Уладзіслаў Блін разам з прысутнымі святарамі канцэлебраваў святую Імшу. Гамілію прамовіў ксёндз прэлат Тадэвуш Кароляк, пробашч парафіі Перамянення Пана ў в. Германавічы (Мёрскі дэканат). Ксёндз Тадэвуш падкрэсліў, што фармацыя святароў не спыняецца з заканчэннем іх навучання ў духоўнай семінарыі і атрыманнем святарскага пасвячэння, але працягваецца ўсё жыццё святара. «Ад вашай святасці, святары, залежыць святасць вернікаў», — падкрэсліў прэлат.


Пасля сустрэчы дэканаў адбылася прэзентацыя міжнародных даследаванняў у галіне дэмаграфіі і абароны сям’і, якую падрыхтаваў прафесар Віцебскага дзяржаўнага універсітэта імя П. М. Машэрава Уладзіслаў Валаховіч.
Паводле Catholic.By







All the contents on this site are copyrighted ©.