2008-04-25 11:51:58

Візіт "ад Ліміна" біскупаў Каўказа


У чацьвер 24-га красавіка Бэнэдыкт 16 сустрэўся з біскупамі рэгіёну Каўказа. У сваёй прамове да іх Сьвяцейшы Айцец сказаў, што міма істотных грамадзкіх перамен на Каўказе пасьля ўпадку Савецкага Саюзу надалей існуюць там сур”ёзныя выклікі: як бяда, безпрацоў”е, ды праблема з многімі ўцекачамі. Хрысьціянства мае там глыбокія карані ды багатую традыцыю. У абліччы драматычных здарэньняў 20-га стагоддзя многа асоб аддало жыцьцё за веру. Цяпер Каталіцкі Касьцёл у Грузыі, Армэніі ды Азэрбайджане- працягваў Папа—зьяўляецца невялічкаю супольнасьцю армянскага, лацінскага і хальдэйскага абрадаў, якая суіснуе з пасьлядоўнікамі праваслаў”я, вернымі Армянскае Апостальскае Царквы а таксама з габрэямі і музульманамі. Бэнэдыкт 16 заахвоціў тамашні Эпіскапат да супрацоўніцтва з іншымі Касьцёламі і рэлігіямі. Зьвярнуў таксама ўвагу на новыя пагрозы для веры.
“Трэба прадухіліць, каб там, дзе камунізму не ўдалося зьнішчыць каталіцкае тоеснасьці, падступныя формы ціску не паслабілі ў вернікаў пачуцьця царкоўнае прыналежнасьці. Дзеля гэтага я спалучаюся з імкненьнем вашых каталіцкіх супольнасьцей да законнага прызнаньня з пашанаю ўласьцівае натуры Каталіцкага Касьцёла”- запэўніў Папа біскупаў з Каўказу. “Жадаю апрача таго- дадаў Бэнэдыкт 16- каб дзякуючы ведзенаму дыялогу паміж каталікамі і праваслаўнымі, ўзрастала братэрства, якое павінна намечваць ўзаемныя адносіны шануючых Цэкрваў, незалежна ад існуючых яшчэ розьніц”.








All the contents on this site are copyrighted ©.