2008-04-24 12:33:50

У Албанii знайшлi невядомыя бiблiйныя манускрыпты.


Амерыканскiя спецыялiсты з Цэнтра навуковых даследванняў рукапiсаў Новага Запавета ў Албанii знайшлi невядомыя раней манускрыпты.
Раней у албанскiм Нацыянальным архiве быў дасягальны толькi адзiны рукапiс. Аднак даследчыкi выявiлi, што ў архiве iх ня меньш за 13. Больш уважлiвыя даследваннi выявiлi, што iх 47, пры гэтым 17 з iх нiколi не прыпамiналiся ў навуковых працах.
Самай старажытнай ёсць “Codex Bertanicus”, якi датуецца VI° стагоддзем. У iм утрымлiваюцца тэксты Эвангелляў ад Матэя i Марка. Яшчэ чатыры рукапiса датуюцца IX° стагоддзем. У iх маецца фрагмент Эвангелля ад Яна, якi па невядомым матывам прывязаны да канца асноўнага тэкста, што ставiць для даследчыкаў пытанне аб яго сапраўднасцi.
На сёняшнi дзень спецыялiстамi каталагiзавана i сфатаграфана каля 5700 дакументаў Новага Запавета. Па словах кiраўнiка Цэнтра Дэнiела Уоллеса сярэднi аб’ём падобных рукапiсаў складае 550 старонак. Штодзённа фатографы робяць здымкi прыкладна 1500 старонак.







All the contents on this site are copyrighted ©.