2008-04-24 12:33:24

"Галоўнай мерай фізічнага здароўя з'яўляецца маральнасць і цалкавітасць." Гэтую старажытнейшую праўду не стамляецца сцвярджаць Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт.


Беларуская Праваслаўная Царква і Рэспубліканскае Міністэрства аховы здароўя яшчэ ад 2005 года маюць падпісаную разам Праграму супрацоўніцтва. Цяпер да яе абодва бакі хочуць дадаць пазіцыі па найноўшых біямедыцынскіх тэхналогіях у ракурсе маральнай і этычнай ацэнкі іхняга прымянення. Штучная рэпрадукцыя, кантрацэпцыя, штучныя роды, транспланталёгія(перасадка органаў), эўтаназія - так званая "салодкае" забіццё - усе гэтыя тэхналогіі, якія лічыліся да нядаўняга часу парушэннем цалкавітасці асобы пачалі знаходзіць усё больш шарокае прымяненне ў нашай эпосе панавання кансумізма (спажывецтва). Унясенне дадатковых параграфаў у сумесную царкоўна-дзяржаўную праграму мае на ўвазе ўвядзенне новых параметраў, якія б давалі ўрачу магчымасць рэалізаваць на рабочым месцы сваё права адмаўляцца ад правядзення падобных маніпуляцый па асабістых рэлігійных ці маральна-этычных перакананнях. Напрыклад, у адпаведнасці з Дэклярацыяй аб медыцынскіх абортах сусветнай Арганізацыі здароўя, дзе ёсць урачэбнае права адмовіць прымяненне штучнага аборту. Беларускае Міністэрства аховы здароўя і Беларуская праваслаўная Царква маюць намер рэалізоўваць таксама сумесныя прафілактычныя праграмы супраць алкагалізму, нарказалежнасці, венерычных хвароб і СНІДу,курэння . На думку людзей, заклапочаных ўзроўнем свядомасці і здароўя беларускай нацыі, неабходна ўводзіць паняцці духоўнага здароўя ўжо ў навучальныя праграмы. Дакумант, які будзе рэалізоўвацца надалей, прадугледжвае таксама абарону насельніцтва ад фальшывых гаіцеляў, магаў і іншых акультных шарлатанаў, а таксама сумеснае аказанне дапамогі асобам, якія былі падзвергнутыя прымяненню дэструктыўна-культавых метадаў ўздзеяння на псіхіку, напрыклад, у сэктах.







All the contents on this site are copyrighted ©.