2008-04-23 14:09:39

Каталіцкая і праваслаўная Цэрквы,разаь з іншымі хрысціянскімі арганізацыямі. удзельнічаюць у дзяржаўных праектах прафілактыкі СНІДу і, у выпадку няшчасця, у аказанні дапамогі хворым. Выйшаў інфармацыйны даведнік для карыстальнікаў.


Выдалі зборнік Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА і прадстаўніцтва Хрысціянскага дзіцячага Фонду ў РБ. У кнізе можна знайсці спіс усіх арганізацый з указаннем спецыфікі дапамогі пры ВІЧ ці СНІД захворванні ці носьбіцтве, прычым, не толькі па Беларусі, але й па іншых краінах Ёсць падборка ІНТЭРНЕТсайтаў з адпаведнай інфармацыяй. Прыкладаецца да кнігі і кампакт-дыск, метадычныя дапаможнікі. Асобны раздзел расказвае пра мінскі праваслаўны прыход іконы Божае Маці "Усіх жалобных радасць", дзе аказваецца лячэбная і духоўная дапамога інфіцыяваным, а таксама навучанне для сястрынства, духавенства і моладзі.







All the contents on this site are copyrighted ©.