2008-04-21 10:05:08

Нью Ёрк: разьвітальная цырымонія. Папа дзякуе за гасьцінны прыём і заахвочвае да сьведчаньня аб Хрысьце


Пасьля Сьвятой Імшы Бэнэдыкт 16 вярнуўся на дзьве гадзіны да сваёй рэзыдэнцыі ды затым прыбыў на лётнішча Кэннэды. Тут адбылася цырымонія разьвітаньня з Амэрыкай. Развітаўся з Папам віцэ-прэзыдэнт ЗША Чанэй разам са сваёй жонкай. Ён у сваёй прамове сказаў, што католікаў у ЗША больш за 60-т мільёнаў а ўсе грамадяне ЗША шануюць Папу за яго турботы пра мір і справядлівасьць.
“Ты сустрэў людзей рознае веры, якія ствараюць наш народ. Бачыў краіну свабоды, ў якой заўсёды ветліва будзеш вітаны”- запэўніў Чэнэй. Далей падзякаваў за ўнівэрсальнае пасланьне надзеі і збаўленьня ды за прысутнасьць, дзякуючы якой многія людзі адшукалі надзею. На заканчэньне сваёй прамовы запэўніў, што словы Папы астануцца ў сэрцах яго суайчыннікаў на заўсёды. Просім памятаць ў сваіх малітвах пра ЗША.
Разьвітваючыся са ЗША Бэнэдыкт 16 падзякаваў за гасьцінны прыём. Зазначыў, што быў ён выяўленьнем веры і пабожнасьці амэрыкаснкіх католікаў. Бадзёрасьці дадалі яму сустрэчы з прадстаўнікамі іншых хрысьціянскіх супольнасьцей і рэлігій. Сьвяцейшы Айцец выказаў таксама падзякую Прэзыдэнту Бушу, адміністрацыйным уладам ды Касьцёлу ЗША за зарганізаваньне гэтага падарожжа. Зьвяртаючыся да католікаў заахвоціў іх да стойкага сьведчаньня пра Хрыста, нашае надзеі. Бэнэдыкт 16 падзякаваў таксама за магчымасьць наведаньня сядзібы ААН.
“Глядзеўшы назад, на 60-т гадоў, якія мінулі ад стварэньня Паўсюднае Дэклярацыі Правоў Чалавека я дзякую за ўсё, што ААН ўдалося асягнуць у галіне аховы і павышэньня асноўных правоў кожнага чалавека на сьвеце і заахвочваю ўсіх людзей добрае волі да далейшай нястомнай працы, каб узмацоўваць справядлівасьць і мірнае суіснаваньне паміж народамі”- сьцвердзіў Папа.
“Я малюся за Амэрыканцаў і ўсіх жыхароў нашага зямнога шару, каб будучыня прынесла больш братэрства і салідарнасьці, прынесла ўзрост ва ўзаемнай пашане ды адноўлены давер да Бога, нашага Нябеснага Айца”- сказаў у часе разьвітальнае цырымоніі Бэнэдыкт 16.








All the contents on this site are copyrighted ©.