2008-04-19 09:05:25

Экумэнічная сустрэча ў Касьцёле Сьвятога Язэпа


RealAudioMP3 Яна была апошнім пунктам візіту Папы ў Нью Ёрку ў пятніцу 18-га красавіка. Касьцёл Сьвятога Язэпа ёсьць нямецкаю нацыянальнаю сьвятыняю ды парафіяю.
Вітаючы Папу каталіцкі біскуп Сульліван сказаў: “нам вядомае Тваё заангажаваньне ў карысьць экумэнізму. Дзякуем за словы прысьвечаныя экумэнізму ў Энцыкліцы “Дэус Карытас Эст”
У сваёй прамове да прадстаўнікоў іншых хрысьціянскіх веравызнаньняў, Бэнэдыкт 16 падкрэсьліў, што ў абліччы выклікаў зглабалізаванага сьвету заданьнем хрысьціян ёсьць “паказваць надзею, якая ёсьць ў іх”. Часта ва ўлоньні паасобных супольнасьцей- сказаў Папа- можна заўважыць дзеяньні, якія ўводзяць закалот адносна Эвангэльля. Хрысьціянскія супольнасьці адмаўляюцца з суцэльнага дзеяньня ды выбіраюць ідэю, так сванае “мясцовае аптацыі”. Сьвяцейшы Айцец падкрэсьліў, што ўнутраная сувязь веруючых у Хрыста мае аснову ў інтэгральнасьці вызнаванае веры. Скрытыкаваў рэлятывістычны падыход да хрысьціянскае веры ці абмежаваньне яе да асабістага дасьведчаньня. Вынікам такой мэнтальнасьці ёсьць пабольшваньне супольнасьцей, якія пазьбягаюць інстытуцыянальных структур і памяншаюць значэньне дактрыны. Толькі “трымаючыся” здаровае навукі- сказаў на заканчэньне Папа—мы здолеем адказаць на выклікі, якія сустракаем у сьвеце. Толькі такім чынам мы зможам даць адназначанае сьведчаньне праўдзе Эвангэльля і яе маральнаму навучаньню. Такога пасланьня чакае ад нас сьвет”.
На заканчэньне экумэнічнага набажэнства кардынал Эган прадставіў Папе 15-х кіраўнікоў і старшыняў розных хрысьціянскіх супольнасьцей Нью Ёрку.








All the contents on this site are copyrighted ©.