2008-04-19 16:35:36

Чацьвёрты дзень Апостальскага падарожжа Бэнэдыкта 16 ў ЗША


RealAudioMP3 У суботу 19-га красавіка, а гадзіне 9-й паводле мясцовага часу (у Беларусі - 16 гадзін) Бэнэдыкт 16 прыбыў да Каталіцкага Сабору Сьвятога Патрыка, дзе адслужыў Сьвятую Імшу для сьвятароў, законнікаў і законніц. Базыліка была перапоўненаю. Папу прывітаў арцыбіскуп Нью Ёрку кардынал Эган.
У сваёй прамове да прысутных Папа спачатку падзякаваў за добрыя пажаданьні, якія ён атрымаў з нагоды пачатку 4-е гадавіны Пантыфікату. “ Я цешуся, што магу саслужыць гэтую Сьвятую Імшу з вамі. Вы былі выбраныя Госпадам ахвяраваць сваё жыцьцё шуканьню сьвятасьці, абвяшчаньню Эвангэльля ды пабудове Касьцёла на аснове веры, надзеі і любові. Тут, у пэрспэктыве веры, еднасьці і супрацоўніцьтва ва ўзрастаньні Касьцёла- сказаў Папа- хацеў-бы сказаць яшчэ адно слова адносна злоўжываньняў, у прыватнасьці сэксуальных з непаўналетнімі некаторымі сьвятармі, што спрычыніла так многа цярпеньняў. Я ўжо раней гаварыў аб гэтым ды аб жудасных выніках для супольнасьці веруючых. Жадаю запэўніць вас, дарагія сьвятары ды законнікі і законніцы, пра маю духоўную блізкасьць, калі вы хочаце адказаць хрысьціянскаю надзеяю на выклікі мучаніцтва спрычыненыя гэтай сітуацыяй, дзецям, сем”ям і ўсім людзям. Я абьядноўваюся з вамі- працягваў Папа- молячыся, каб гэта быў час ачышчэньня для кожнага, ў Касьцёле і рэлігійнай супольнасьці. Хай будзе гэта час выздараўленьня. Апрача таго заахвочваю вас да супрацоўніцтва з вашымі біскупамі, якія працягваюць пасьпяхова служыць дзеля развязкі гэтае праблемы. Хай Госпад Ісус Хрыстос- сказаў на заканчэньне Папа- дасьць Касьцёлу ЗША адноўлены сэнс адзінтва ды рашэньняў, каб ўсе- біскупы, сьвятары, законнікі, законніцы ды сьвецкія асобы ішлі дарогаю надзеі і ўзаемнае любові ды праўды.
Пасьля гэтай Сьвятой Імшы Папа вярнуўся ў сваю рэзыдэныю на абед з біскупамі Нью Ёркаўскай архідыяцэзыі.
Яшчэ сёньня ў праграме візыту ёсьць сустрэча з сэмінарыстамі ды з моладдзю на стадыёне, але больш аб гэтым мы раскажам больш у нашай заўтрашняй праграме.








All the contents on this site are copyrighted ©.