2008-04-19 08:28:38

Бэнэдыкт 16 ў Сынагозе ў Нью Ёрку


RealAudioMP3 У пятніцу 18-га красавіка на некалькі гадзін перад Сьвятам Гэбрэйскае Пасхі Сьвяцейшы Айцец адведаў у Нью Ёрку Сынагогу, якая знаходзіцца блізка рэзыдэнцыі пастаяннага назіральніка Апостальскай Сталіцы пры ААН. Калі Папа ўваходзіў у Сынагогу дзіцячы хор сьпяваў па-гэбрэйску песьню: “А мір хай будзе з вамі”. Таксама рабін Шнэер прывітаў Бэнэдыкта 16 словам: шалом. Ён у імені гэбрэйскае супольнасьці Нью Ёрку склаў Папе таксама пажаданьні з нагоды яго народзін. “Сонца сьвеціць і цешыцца неба гэтага дня. Які добры Госпад”- гаварыў рабін. “Блаславёны Госпад, што дазволіў нам дажыць гэтага дня”- працягваў узрушаны рабін. “Херувімы ў небе- дадаў—маюць твары як Ваша Сьвятасьць”. “Твая прысутнасьць тут дадае нам бадзёрасьці і адвагі на місію, якая яшчэ перад намі- падкрэсьліў рабін Шнэер. Твая прысутнасьць ёсьць пацьверджаньнем, што міжрэлігійны дыялог істотны і магчымы”.
Візіт Папы запланавана на гадзіну 17-ю мясцовага часу, так, каб члены гэбрэйскае гміны змаглі зьберагчы пасхальны шабат. Да пасхальнае вячэры Гэбрэі засядаюць 19-га красавіка вечарам.
У сваёй прамове да гэбрэяў, прысутных у Сынагозе, Бэнэдыкт 16 спаслаўся да Гэбрэйскае Пасхі і да месца Гэбрэяў ў плюралістычным грамадзтве Нью Ёрку. Не абмінуў таксама факту, што хрысьціянства вырастае з гэбрэйскіх каранёў.
“Я ўзрушаны, калі прыпомню сабе, што Ісус за маладосьці слухаў словы Псальму і маліўся ў такім месцы, як гэтае- сказаў Бэнэдыкт 16. Ведаю, што гэбрэйская грамадзкасьць ўзносіць каштоўны ўклад у жыцьцё гэтага гораду. Заахвочваю кожнага з вас да далейшага будаваньня мастоў прыязьні з усімі так разнароднымі этнічнымі і рэлігійнымі групамі, прысутнымі ў вашым суседзтве. Я запэўніваю вас- сказаў на заканчэньне Папа- аб маёй блізкасьці ў тым часе, калі вы падрыхтоўваецеся да таго, каб сьвяткаваць вялікія ўчынкі Усемагутнага і сьпяваць хвалу Таму, які зьдзейсьніў многа цудаў для свайго народу”.
На заканчэньне візіту ў Сынагозе Папа даўжэйшы час вітаў членаў гэбрэйскае супольнасьці. Адна з прысутных жанчын пацалавала руку Папы.
З Сынагоі Бэнэдыкт 16 адправіўся да Касьцёла Сьвятога Язэпа на экумэнічную сустрэчу з прадстаўнікамі 10-х хрысьціянскіх веравызнаньняў.








All the contents on this site are copyrighted ©.