2008-04-18 18:49:15

Трэці дзень Апостальскага Падарожжа Папы ў ЗША: візіт у сядзібе ААН


У пятніцу раніцай Бэнэдыкт 16 пакінуў Вашынгтон ды прыбыў у Нью Ёрк. Каля гадзіны 17.25 менскага часу прыбыў у сядзібу ААН. Варта прыгадаць, што гэтую сядзібу адведаў Папа Павал 6-ы у 1965-м годзе і два разы Ян Павал ІІ: ў 1979-м ды ў 1995-м годзе. Папу прывіталі высокія прадстаўнікі ААН, на чале з Гэнэральным Сакратаром, спадаром Бан Кі-мунам. З пачатку Папа меў прыватную сустрэчы з Гэнэральным Сакратаром а затым прамовіў да Прасдтаўнікоў Нацый ў Аўлі Гэнэральнай Асамблеі.
На пачатку сваёй прамовы Папа падзякаваў за запрашэньне наведаць сядзібу ААН. Правітаў паслоў і дыпламатаў а цераз іх народы, якія яны прадстаўляюць. Сваю ўласьцівую прамову пачаў ад роздумаў над мэтаю і місіяю ААН, якою зьяўляецца жаданьне міру, шуканьне справядлівасьці і пашана годнасьці чалавечае асобы. Папа падкрэсьліў ў сваёй прамове патрэбу, каб усе адказныя ААН дзейнічалі супольна і паказвалі гатоўнасьць дзейнічаць у добрай веры, ў пашане права ды салідарна адносна найслабейшых рэгіёнаў нашага зямнога шару. Думаю тут асабліва- сказаў Папа- аб тых афрыканскіх краінах ды аб іншых кутках сьвету, якія астаюцца на ўскраіне сапраўднага разьвіцьця ды дзеля гэтага падвяргаюцца рызыцы адмоўных вынікаў глабалізацыі. Дапамога з боку міжнароднае супольнасьці не абазначае абмежаваньня незалежнасьці але патрабуе дыялогу і прымірэньня.
Заснаваньне ААН зыйшлося ў тым часе, калі былі парушаныя свабода і годнасьць чалавека... Спасланьне да чалавечае годнасьці, якая зьяўляецца фундамантам ды мэтаю ААН, запрашае нас засяродзіцца ў гэтым годзе над 60-ці годдзем Паўсюднае Дэклярацыі Правоў Чалавека. Гэтыя правы стаюцца ўсё больш прысутнымі, як супольная мова і этычная аснова міжнародных адносін. Далей Сьвяцейшы Айцец падкрэсьліў у сваёй прамове новыя выклікі, што стаяць перад сёньняшнім сьветам. Чалавечыя правы павінны ўключаць у сабе права да рэлігійнае свабоды. Незразумелым ёсьць тое- зноў сказаў Бэнэдыкт 16- што веруючыя мусяць адмаўляцца ад сваёй веры, каб быць актыўнымі грамадзянамі. Ніколі не павінна быць патрэбы адмаўляцца ад Бога- падкрэсьліў моцна Папа- каб змагчы поўнасьцю цешыцца сваімі правамі. Законы зьвязаныя з рэлігіяю павінны быць пад аховаю. Не можна абмяжоўваць поўнай рэлігійнай свабоды, наадварот павінна яна мець публічнае паважаньне ды такім чынам веруючыя павінны мець свой ўдзел у пабудове сацыяльнага парадку. Далей Папа сказаў, што ягонгая прысутнасьць сёньня тут, у сядзібе ААН, ёсьць знакам пашаны і надзеі, што ААН можа служыць заўсёды больш у знак адзінства паміж дзяржавамі і як інструмант у служэньні для ўсёй чалавечай сям”і. ААН астаецца ўпрывілеявыаным месцам ў якім Каталіцкі Касьцёл у заангажаваны спосаб ўносіць сваё дасьведчаньне. Гэтае дасьведчаньне ды актыўнасьць Касьцёла- завершыў сваю прамову Папа- накіраваныя атрымаць свабоду для кожнага веруючага, шукаюць таксама аховы правоў кожнага чалавека.
Затым Сьвяцейшы Айцец меў розныя прыватныя сустрэчы з прадстаўнікамі ААН. Потым зноў вярнуўся ў тую самую залу, каб гэтым разам сустрэнецца з калектывам і персаналам ААН. “З нагоды майго візіту ў ААН- зьвярнуўся Папа да іх- жадаю аддаць пашану для ўкладу адміністрацыйнага персаналу ды многім чыноўнікам гэтае ўстановы, што выконваюць свае абавязкі кожны дзень тут у Нью Ёрку, як таксама і ў іншых цэнтрах ААН ды ў асаблівых місіях, што знаходзяцца на цэлым сьвеце. “Мы асабліва успамінаем многіх цывільных асоб ды ахоўнікаў міру, якія адддалі сваё жыцьцё дзеля дабра народаў, якім служылі. Толькі ў 2007-м годзе загінула 42-х чалавек.
У гэтым моманце, калі ідзе ў эфір наша праграма Папа Бэнэдыкт 16 яшчэ знаходзіцца ў сядзібе ААН. Візіт павінен закончыцца каля гадзіны 21-й паводле беларускага часу. Сёньня ў праграме яшчэ ёсьць візіт у Сынагозе ды экумэнічная сустрэча ў Царкве Сьвятога Язэпа ў Нью Ёрку. Але больш аб гэтым ды іншых падзеях з гэтага візыту мы раскажам больш у нашай заўьрашняй праграме.








All the contents on this site are copyrighted ©.