2008-04-18 09:49:20

Міжрэлігійная сустрэча ў Вашынгтоне


Апошнім пунктам другога дня Апостальскага Падарожжа Папы ў ЗША была міжрэлігійная сустрэча, якая адбылася ў Цэнтры Яна Паўла ІІ. На сустрэ-чу прыбыло каля 150-ці прадстаўнікоў 5-ці рэлігійных супольнасьцей: гэбрэйскай, музульманскай, гіндуістаў, буддыстаў і джыністаў. Бэнэдыкта 16 прывітаў біскуп Скльба, які сказаў: “У духу дэклярацыі “Ностра Этатэ” католікі наладзілі прыязныя адносіны з Гэбрэйскаю Супольнасьцю, перамагаючы узаемную чужасьць ды падазрэнні. З музульманамі наш мясцовы Касьцёл збудаваў масты рэлігійнага і культурнага зразуменьня. Выйсьце нашае каталіцкае супольнасьці да рэлігій Азіі, асабліва такіх як гіндуізм, буддызм, сікгізм і Джынізм, прынесла бачныя плады, сярод якіх знаходзіцца ўзаемны дыялог, які ўзмацоўвае супольнае сьведчаньне аб сіле веры ў ствараньні амэрыканскага грамадзтва, ў якім кожнае жыцьцё сьвятое і чалавеая годнасьць ёсьць прызнаваная кожным- сказаў біскуп Скльба.
Бэнэдыкт 16 зьвяртаючыся да прадстаўнікоў іншых рэліній сказаў: “мэтаю дыялогу ёсьць адкрываньне праўды. Адкуль паходзіць чалавечы род і якое яго прызначэньне? Што гэта дабро і зло? Што нас чакае на канцы нашага земскага існаваньня? –запытаўся Папа. Толькі ўздымаючы гэтыя найбольш глыбокія пытаньні мы зможам будаваць трывалыя асновы міру і бясьпекі чалавечае сям”і. І далей працягваў, “духоўныя кіраўнікі маюць асаблівы абавязак, каб ставіць найглыбнйшыя пытаньні над чалавечым сумленьнем, разбуджаць зацікаўленьне чалавецтва таямніцаю чалавечага жыцьця. Адносна гэтых глыбокіх пытаньняў, якія тычацца паходжаньня і долі чалавецтва хрысьціянства прапануе Ісуса з Назарэту. Ён, як мы верым- сказаў Папа- ёсьць Адвечным Словам, якое сталася целам, каб прымірыць чалавека з Богам і абьявіць прычыну ўсяго. Гэта Яго сы ўзносім на форум міжрэлігійнага дыялогу.
Чацьвер быў апошнім днём знаходжаньня Папы у Вашынгтоне. У пятніцу 18-га красавіка Сьвяцейшы Айцец прыбудзе ў Нью Ёрк.








All the contents on this site are copyrighted ©.