2008-04-17 16:59:35

"УЗРАСТАЦЬ СВЯТАСЦІ Ў КАСЦЁЛЕ! Свабода немагчымая ў аддаленасці ад Бога, свабода - не вызваленне ад абавязкаў жыцця, але зацікаўленае заангажаванне ў жыццё!"
2-гі апостальскі дзень знаходжання наступніка апостала Пятра ў ЗША . 17.02,чацвер распачаўся Святой Імшой на Нацыянальным парк-стадыёне Вашынгтона. На Папу тут чакалі 45 тысяч чалавек.


RealAudioMP3 Сустрэлі яго арцыбіскуп Вільям Уерл, мэр горада Адрыян Фенці і гаспадар стадыёну Тэадор Лернер. Бенедыкт 16 аб'ехаў стадыён на спецыяльным сваім аўтамабілі, перш чым ўзняўся на любоўна створаны моладдзю Вашынгтона для гэтай вялікай сустрэчы алтар. Літургія ў Святым Духу адслужаная была ў інтэнсіі Вашынгтонскай арцыдыяцэзіі. З Папам саслужыў яе арцыбіскуп Вільям і дзяржсакратар Ватыкана кард. Тарчізіо Бертоне разам з усімі мясцовымі біскупамі. У сваім казанні Папа прывітаў усіх сабраных словамі Ісуса Уваскрослага "Мір вам"(Ян,20,19.)
"Вітаю вас усіх з радасцю ў гэтым Пасхальным перыядзе! Сённяшняя святая Імша накіроўвае нас да каранёў Царквы ў Амерыцы, што закладзена ў блізкім Мэрыляндзе, 200 год таму. Сёння Касцёл ЗША павінен глядзець у будучыню, моцна укараніўшыся ў веры, перададзенай папярэднімі пакаленнямі, якія спалучылі самыя розныя групы эмігрантаў ў саюзе каталіцкай веры і агульным намаганні распаўсюджання Эвангелля. "
Далей Папа падкрэсліў, што новыя выклікі ня меньш жорсткія і загадаў мець надзею, народжаную праз Дух Святы з Божае любові. У часах, калі чалавечая сям'я ўсё больш ўзаемаўзалежніваецца ў набліжэнні народаў, мы заўважваем знакі наступу на фундаментальныя асновы чалавецтва. Папаўказаў на падвышэнне насілля, паслабненне маральных прынцыпаў, азлабненне, вульгарызацыю грамадскіх адносін і ўзрастанне забыцця Бога. Аднак Царква бачыць адначасова і падвышэння энтузіязму веры з боку моладзі. Маладыя маюць патрэбу ў дапамозе ,каб знайсці дарогу да сапраўднае свабоды. Як папа указаў. Такою дарогаю ёсць Езус Хрыстус. Шырокая і здаровая адукацыя ў праўдзе і веры - вось што неабходна ў абліччы сённяшніх выклікаў. Пазітывісты блытаюць Праўду з веданнем фактаў. Неабходна шмат рабіць для таго, каб розумы і сэрцы маладых фармаваліся ў веданні гасподняе любові.
Не пабаяўся Папа тут зноў прызнаць вялікі свой асабісты боль, як і амерыканскай ды сусветнай Царквы ў сувязі з трагедыяй сэксуальных злачынстваў супраць малалетніх."Аніякае маё слова не можа апісаць боль і страты з гэтых злачынстваў!"- усклікнуў Бенедыкт 16. Ён падкрэсліў неабходнасць пакаяння ўсяе Царквы і сцвердзіў, што дзеці ёсць галаўнейшаю каштоўнасцю чалавецтва. Дык Папа заахвоціў кожнага чалавека рабіць усё магчымае для аздараўлення і дапамогі ахвярам і іхным сем'ям, а таксама папрасіў усіх мець любоў да тых святароў, якія вартыя сваёй місіі і не здраджваюць у нялёгкіх стасунках. Ён папрасіў дыяканства святасці з боку ўсіх вернікаў, каб святасць узрастала якнайперш у самім Касцёле амерыкі. Менавіта ад пакаяння і ўзрастання святасці і залежыць аднаўленне Царквы Амерыкі. Напрыканцы свайго слова Папа заклікаў усіх вернікаў медытаваць , маліцца, сведчыць веру, пашыраць плён шчодраці ў міласэрднасці, пракладаць дарогу да гарызонтаў надзеі ў Богу. якую Ён адкрывае таксама і зараз сваёй Царкве і нават усяму чалавецтву: у прыкладзе свету прыміранага і абноўленага ў Ісусе Хрысце, нашым Збаўцы. Яму слава і хвала, цяпер і навекі. Амін.

 







All the contents on this site are copyrighted ©.