2008-04-17 09:31:32

Папа Бэнэдыкт 16 у ЗША: Вячэрня ды сустрэча з Эпіскапатам(больш за 400 чалавек) у Нацыянальнай Сьвятыні Непарочнага Зачацьця Марыі


Адным з галоўных здарэньняў візіту Папы 16-га красавіка была Вячэрня ў Санктуарыі Непарочнага Зачацьця Марыі. Па дарозе ў Санктуарый Сьвяцейшы Айцец пераязджаў блізка Каталіцкага Унівэрсытэту Амэрыкі. Там прывіталі яго натоўпы студэнтаў.
У Санткуарыі Бэнэдыкт 16 адразу пайшоў у капліцу Найсьвятога Сакраманту дзе памаліўся. Вячэрня была адпраўлена ў галоўнай крыпце Базылікі. Там чакалі на Папу амэрыканскія біскупы. Прыбыло іх больш за 400. Вячэрня закончылася адсьпяваньнем багародзічнай малітвы Вялікодняга пэрыяду “Каралева Неба”. Пасьля адбылася сустрэча Папы з біскупамі. Прыпомнім, што Эпіскапат ЗША налічвае 193 ардынарыі, 2-х біскупаў-каадютараў, 71 біскупаў-памочнікаў ды 168 тых, якія выконваюць пастырскую паслугу ўжо як пенсыянеры.
“Ты не госьць з-за мяжы, але айцец і прыяцель ў Хрысьце”- прывітаў Бэнэдыкта 16 кардынал Франсіс Джордж. Старшыня Эпіскапату ЗША прыпомніў, што біскупы служаць тут вернікам ужо больш за 200 гадоў, часта ў клімаце падазронасьці. Прызнаў, што вынікі жахлівага граху сэксуальных злоўжываньняў на няпаўналетніх, да чаго дапусьціліся некаторыя амэрыканскія сьвятары, выставілі на выпрабаваньне як паасобных вернікаў так цэлую царкоўную супольнасьць. “Цяпер не толькі католікі патрабуюць надзеі- падкрэсьліў кардынал Джордж- давяраем, што ты пакажаж, як нам фармаваць тут людзей поўных надзеі, што пакажаш нам, як несьці надзею нашым людзям, асабліва нашым каштоўным сьвятарам у цяперашняй хвіліне”.
Да біскупаў Папа гаварыў аб жывучасьці Касьцёла ў ЗША і яго балячках. Прыпомніў, што тамашняя каталіцкая супольнасьць сёньня належыць да найбольшых і найбольш уплывовых у сьвеце. Католікі Амэрыкі славутыя сваёй шчодрай міласэрнаю дапамогай. Нясуць яе як кранутым няшчасьцем суродзічам ( як напрыклад пасьля атакі 11-га верасьня 2001-га году, ці вурагану Катрын у 2005 годзе) так і ў міжнародным маштабе, напрыклад, пасьля цунамі ў 2004-м годзе.
Далей Папа ўказаў на патрэбу сьпелае хрысьціянскае фармацыі, турботы пра тоеснасьць і вернасьць навучаньню Касьцёла у так шматлікіх каталіцкіх школах ЗША. Да зьявішчаў супраціўных Эвангэльлю жыцьця, залічыў таксама сэксуальныя злоўжываньні адносна непаўналетных. Акрэсьліў іх як вялікі сорам. Многія біскупы гаварылі яму аб болю, які зрабілі іх супольнасьцям такія немаральныя ўчынкі зробленыя фальшывымі духоўнымі. Бэнэдыкт 16 запэўніў аб малітоўнай падтрымцы Божым Народам з цэлага сьвету для намаганьняў амэрыканскага Эпіскапату з мэтаю ачышчэньня з гэтага зла. Пахваліў асаблівую турботу ў праяве любові і спачуваньня ахвярам злоўжываньняў. Няма сумненьня, што большая частка каталіцкіх сьвятароў і законнікаў у ЗША выконвае сваю місію бездакорна, і намаганьні дзеля аховы моладзі ёсьць вельмі важнымі, ды і гэта не толькі для іх, але і для ўсяго сьвету. Дзеці павінны ўзрастаць у здаровым разуменьні сэксуальнасьці і яе ўласьцівага месца ў міжчалавечых адносінах. Трэба зьберагаць дзетак перад рознага роду сэксуальнымі злачынствамі. Дзеці маюць права на выхаваньне ў сапраўдных маральных вартасьцях ўкаранёных ў годнасьці асобы. На заканчэньне сваёй прамовы Папа ўказаў на патрэбу аховы дзяцей перад парнаграфіяю і насільлем у масс-мэдыях. Падкрэсьліў адказнасьць, што ляжыць пад гэтым оглядам на бацьках і ўсіх тых, хто мае ўдзел у выхаваньні і сродках масавай інфармацыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.