2008-04-16 14:43:35

У каталіцкім часопісе "Famiglia cristiana(Xрысціянская сям'я)" змешчана актуальнае інтэрв'ю з арцыбіскупам Вашынгтона Дональдам Уэрлям , які сцвярджае, што Царква ЗША ў стане зноў ісці дарогаю Дабравешчання, што яна пачала выздараўліваць.


Гэтыя запэўніванні спалучаныя са скандаламі педафілаў, якія здрадзілі сваёй місіі носьбытаў Дабравешчання і сталіся ваўкамі ў авечынай скуры. Святары, якія ня свецяць,але нясуць цемру, педафілы. Парадаксальнае словазлучэнне, але менавіта ў сэрцы і душы тых, хто на вышыні, адбываецца мацнейшы бой з сіламі зла. Кіраўнік Вашынгтонскай арцыдыяцэзіі ў часопісе "Famiglia cristiana" адкрыта называе правіны і глыбокія грахі, якія здарыліся ў70- 80-я гады . "Мы таксама згубілі праграму катэхізацыі і адукацыі ў гэтым перыядзе. Дык многія маладыя людзі накіраваліся да згубных шляхоў па нашай віне, бо мы не здолелі паглыбіць іхную цікаваць да веры",- прызнаецца герарх. Але сцвярджае, што пакаянне і выпраўленне дае магчымасць спадзявацца на аздараўленне. Сёння Амерыка мае шмат невырашаных пытанняў: узрастае колькасць збяднелых, калькасць сем'яў, якія пакутуюць. Царква імкнецца падтрымліваць іх таксама на ўзроўні фінансавай дапамогі. "Мы вельмі ўключаныя ў сацыяльныя праекты, - гаворыць арцыбіскуп, - але трэба рабіць значна больш." Напрыклад, ён выказваецца аб неабходнасці большага ўплыву на сітуацыю з вайной у Іраку. "Раней не маглі нават убачыць грабы загінуўшых салдатаў, бо ўлады хавалі гэтыя факты. Гэта была трагедыя, але яна працягваецца і зараз. Я кажу, - падкрэслівае арцыбіскуп Вашынгтона, - што неабходна пакінуць Ірак. Гэта трэба зрабіць у спосаб разумны і адказны, але неабходна зрабіць!"







All the contents on this site are copyrighted ©.