2008-04-16 12:42:47

Восьмае Апостальскае Падарожжа Папы Бэнэдыкта 16 па-за межы Італіі


Менавіта Сьвяцейшы Айцец прыбыў у сталіцу ЗША. Вашынгтон каля гадзіны 23-га беларускага часу ў аўторак 15-га красавіка. Там яго чакалі высокія царкоўныя ды цывільныя ўлады краіны. Прэзыдэнт Буш тут прывітаў Папу, а вось афіцыйльная цырымонія прывітвньня Бэнэдыкта 16 адбылася ў сераду 16-га красавіка, калі Папа прыбыў у Белы Дом. Але пра гэта мы расказаж крышку пазьней.
Згодна з традыцыяю на палубе самалёту Сьвяцейшага Айца адбылася прэ-канфэрэнцыя з удзелам журналістаў, якія суправаджаюць Бэнэдыкта 16 ў часе гэтага падарожжа ў Амэрыку. З пачатку Папа прадставіў ў скароце, мэту візыту ў ЗША і да сядзібы ААН ў Нью Ёрку. Гаварыў ад патрэбе роздумаў над мінуўшчынаю амэрыканскага Касьцёла і выклікамі, што тычацца будучыні адносна ўзрастаючай сэкулярызацыі. Падкрэсьліў экумэнічныя і міжрэлігійныя акцэнты праграмы падарожжа, ў тым ліку візіт у ньюёркаўскую Сынагу, ў моманце набліжаньня яўрэйскага сьвята Пасхі.
Папа гаварыў таксама аб праблеме сэксуальных злоўжываньняў некаторых амэрыканскіх духоўных. “Гэта вялікае цярпеньне для Каталіцкага Касьцёла ў Амэрыцы, для Паўсюднага Касьцёла і для мяне асабліста, чаму магло да гэтага дайсьці”- сказаў Бэнэдыкт 16. Чытаючы расказы іхніх ахвяраў цяжка мне зразумець, як каталіцкія сьвятары маглі ў такі ганебны спосаб здрадлзіць сваю місію. Іхнім заданьнем было аздараўляньне, абдароўваньне гэтых дзяцей любоў”ю Бога. Мы глыбока засаромленыя і зробім усё, што ў нашай сіле, каб ніколі ў будучыні гэта не магло здарыцца. Думаю- працягваў Папа ў часе прэ-канфэрэнцыі на палубе самалёту- што мы павінны дзейнічаць на трох плоскасьцях. Першая - гэта плоскасьць справядлівасьці і права. Мы прынялі прынцыпы, як уласьціва рэагаваць на гэтыя прыпадкі. Абсалютна выключаем пэдафілаў са сьвятарскае паслугі. Хто ёсьць вінаваты, не можа быць каталіцкім ксяндзом. Да пытаньня справядлівасьці належыць таксама дапамога ахвярам. Другая плоскасьць мае душпастырскі памер—аздараўляньня і дапамогі ахвярам ды прымірэньне. У часе візытацыі духоўных сэмінарыяў трэба зьвяртасьць увагу на глыбокую духоўную, чалавечую ды інтэлектуальную фармацыю, каб толькі людзі здаровай псіхікі маглі прыймаць дар сьвятарства. Ведаем, што біскупы і рэктары сэмінарыяў павінны зрабіць усё, што ў іх сіле, каб мы нанава ясна выпрабоўвалі кандыдатаў, бо гэта ёсьць важнейшым. Каб мы мелі добрых сьвятароў. Гэта трэцяя плосксьць. Я ўпэўнены- зноў сказаў Папа- што здолеем зрабіць у будучыні ўсё, для вылячэньня гэтых ранаў”.
У часе прэс-канфэрэнцыі было ўзьнята таксама пытаньне ролі ААН. Бэгэдыкт 16 прыпомніў антрапалагічныя асновы Паўсюднае Дэклярацыі Правоў Чалавека, абвешчанай 60-т гадоў таму назад. Менавіта гэты дакумант ёсьць фундамантам існаваньня і дзейнасьці ААН. У цяперашнім крызісе вартасьцяў трэба пастаянна вяртацца да гэтых асноваў, упісаных у натуру і сумленьне чалавека. “Без іх ААН не будзе ў стане выконваць сваёй місіі аховы сусьветнага міру”- падкрэсьліў Сьвяцейшы Айцец.








All the contents on this site are copyrighted ©.