2008-04-16 15:26:51

Ад прыбыцця на вайсковую базу ЗША Anrews ажно да заканчэння візіту Папы Бенедыкта 16 за ўсімі фазамі падзеі можна сачыць ў рэальным часе на інтэрнетаўскім сайце www.uspapalvisit.org, створаным Біскупскай Канфярэнцыяй ЗША.


Прычым, на гэтым сайце будзе весціся пастаянны каментарый. Для яго запрошаныя эксперты ды нават самі біскупы ЗША. "Гэта ініцыятыва дае магчымасць адкрытасці і поўнага ўдзелу ва ўсіх пунктах праграмы тых, хто жадае высвятліць сітуацыю,- сцвердзіў дырэктар лічбавых медыяў нацыянальнай Біскупскай Канфярэнцыі Жоэ Ларсон. -Можна асабіста сачыць за ўсімі пунктамі праграмы знаходжання Папы Бенедыкта 16 на зямлі ЗША, да таго ж на сайце ёсць тлумачальныя старонкі, праграмы, статыстыка, відэа-зварот Папы да народу краіны і вернікаў яе Касцёла. Дададзім, што сайт быў створаны на сродкі, сабраныя самімі вернікамі амерыканскай Царквы менавіта з мэтаю падтрымкі каталіцкіх СМІ.







All the contents on this site are copyrighted ©.