2008-04-15 13:36:52

ЗША: Апостальскі Нунцый аб пасланьні Бэнэдыкта 16 да жыхароў гэтае краіны


Словы надзеі будуць у цэнтры пасланьня Папы ў часе яго візыту ў ЗША. Так сказаў арцыбіскуп Петрт Самбі ды працягваў: “Хрыстос нашая надзея а Амэрыка патрабуе надзеі, падобным чынам як цэлы сучасны сьвет, які церпіць на ўнутраную пустэчу”.
Апостальскі Нунцый ў ЗША сказаў таксама, што Бэнэдыкт 16 будзе вельмі моцна уважаць на тое, каб не зрабіць ніякага ўплыву на ход выбарчай кампаніі, якая праходзіць у краіне. “Папа будзе гаварыць не да палітыкаў, але да звычайных людзей- сказаў арцыбіскуп Самбі. Дадаў адначасна, што калі гэты візіт прынясе посьпех, як гэтага ўсе чакаюць, гэта не будзе посьпех Папы Бэнэдыкта 16, але ўсяго амэрыканскага народу”.








All the contents on this site are copyrighted ©.