2008-04-14 13:48:04

У Шанхаi рыхтуюцца адсвяткаваць 400-гадовы юбiлей прысутнасцi каталiцтва на гэтых землях.


У Шанхайскай дыяцэзii пачалася падрыхтоўка мерапрыемстваў, прымеркаваных да 400-годдзя з’яўлення тут каталiцтва. У сакавiку дапаможны бiскуп монс. Язэп Ксiн Венжы паведамiў азiятскаму каталiцкаму iнфармацыйнаму агенству, што ў галоўнай святочнай цэрымонii будзе адлюстравана развiццё каталiцтва на тэрыторыi дыяцэзii. Акрамя таго, жадаючыя будуць мець магчымасць пазнаёмiцца з жыццём першага католiка Шанхая Ксю Гуанчы, з яго духоўнымi вартасцямi, верай i апостальскай дзейнасцю ў сямье, сярод сяброў i калег.
Бiскуп Ксiн Венжы выказаў надзею, што прыклад Ксю Гуанчы навучыць мясцовых католiкаў лепей сведчыць аб Эвангелскiх праўдах перад усiм ва ўласных семьях. У сучасных католiкаў меньш духоўнай актыўнасцi i любовi да сямьi, што клапоцiць Царкву. Цяпер пры пошуку спадарожнiка жыцця мала хто з кiтайскiх католiкаў надае вялiкае значэнне веравызнанню. Бiскуп таксама выказаў надзею, што святары, законнiкi, законнiцы i свецкiя вернiкi паглыбяць сваю духоўнасць i жаданне несцi Эвангелле дзякуючы мерапрыемствам, у рамках якiх, сярод iншага, будуць праведзены выставы фотаздымкаў i адпаведны семiнар.







All the contents on this site are copyrighted ©.