Сустрэча распачалася супольнай малітвай, духоўную канферэнцыю прачытаў дэкан Магілёўскі
кс. Раман Факсінскі, які раскрыў тэму духоўнага айцоўства святароў, яго ролю і значэнне
ў жыцці парафіі.
Галоўным канцэлебрантам святой Імшы быў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі
арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Пасля святой Імшы адбылася арганізацыйная сустрэча,
падчас якой былі закрануты надзённыя пытанні з жыцця архідыяцэзіі. Акрамя таго, арцыбіскуп
Тадэвуш расказаў пра свой удзел у Першым сусветным апостальскім кангрэсе Божай міласэрнасці,
які праходзіў у Рыме 2-6 красавіка. Яго ўдзельнікі былі заахвочаны да правядзення
рэгіянальных кангрэсаў. Культ Божай Міласэрнасці шырока распаўсюджаны ў нашай краіне,
таму правядзенне падобнага кангрэсу плануецца і ў Беларусі.
Арцыбіскуп распавёў
таксама пра сустрэу з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнка, падчас
якой Прэзідэнту была прадстаўлена актуальная сітуацыя Каталіцкага Касцёла на Беларусі.
З
нагоды IV Велікоднай нядзелі — Сусветнага дня малітвы за пакліканні — Мітрапаліт заахвоціў
святароў і сясцёр законных даваць сведчанне аб распазнанні свайго паклікання.
У
бліжэйшы час у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі плануецца правядзенне наступных сустрэчаў
і мерапрыемстваў: - 1–3 мая ў в. Лебедзева (Маладзечанскі р-н) — сустрэча для юнакоў,
якія адчуваюць пакліканне да святарства або яшчэ не адкрылі свайго паклікання ў жыцці; -
Юбілей 225-годдзя ўстанаўлення Магілёўскай архідыяцэзіі (15 красавіка); - Юбілей
210-годдзя ўстанаўлення Мінскай дыяцэзіі (9 жніўня); - 500-годдзе заснавання першага
касцёла ў Мінску — мінскай фары. Гэтай падзеі будзе прысвечана канферэнцыя, якая адбудзецца
6–8 чэрвеня. - 9–11 мая ў цэнтры св. Лукі ў в. Ляскоўка (каля Бараўлянаў) адбудуцца
рэкалекцыі на тэму «Як маліцца Божым словам?»