2008-04-14 13:26:04

Багародзічная малітва Вялікоднага Пэрыяду "Каралева Неба" з Папам у нядзелю 13-га красавіка


А паўдні гэтага дня Бэнэдыкт 16 сустрэўся з вернікамі, якія прыбылі на Плошчу Сьвятога Пятра, каб супольна з Папам адгаварыць гэтую марыйную малітву. У сваім слове да іх Сьвяцейшы Айцец гаварыў аб Сусьветным Дні Малітваў за Пакліканьні ды аб сваім паломніцтве ў ЗША, якое пачнецца ў найбліжэйшы аўторак. Бэнэдыукт 16 прыпомніў, што ў Нядзелю Добрага Пастыра Каталіцкі Касьцёл на ўсіх кантынэнтах моліцца за пакліканьні не толькі да законаў і сьвятарства, але і да хрысьціянскіх шлюбных параў. Бо ж сужонцы пакліканыя да жыцьця Эвангэльлем і да сьведчаньня, дзеля гэтага—як сказаў Папа- іхняе пакліканьне мае місійны характар.
Місійнасьць зьяўляецца таксама характэрнаю прыкметаю сёлетняга дня малітваў за пакліканьні, які ўшаноўваецца ў пэрспэктыве Году Сьвятога Паўла.
RealAudioMP3 Апостал Народаў прадстаўляе прыклад для кожнага хрысьціяніна, асабліва для місіянароў “ad vitam”- значыць людзей, якія поўнасьцю аддаюцца абвяшчаньню Хрыста тым, якія яшчэ Яго не пазналі. Справа тут ідзе пра пакліканьні, якія і сёньня поўнасьцю актуальныя. Гэтую місійную паслугу- гаварыў далей Бэнэдыкт 16- выконваюць у першую чаргу сьвятары, абвяшчаючы Слова Божае і надзяляючы сакраманты ды паказваючы цераз сваю пастырскую любоў прысутнасьць Ісуса Хрыста- асабліва перад хворымі, найменшымі і ўбогімі.
Папа далей прыпомніў, што за вернасьць Эвангэльлю місіянары часта складаюць ахвяру з уласнага жыцьця. Так сталася і ў гэтых днях. Калі ў Афрыцы забіта двух місіянароў, з прычыны рабунку. Падкрэсьліў, што людзі, якія складаюць шлюбы чыстаты, ўбоства і паслухмянасьці надалей адыгрываюць першаплановую роль ў галіне эвангэлізацыі. Сьвяцейшы Айцец прыпомніў, што цэлы час трэба людзей, якія жылі б Эвангэльлем. Аддаючыся малітве і кантэмпляцыі ці таксама выконваючы адукацыйныя і дабрачынныя ўчынкі гэтыя людзі таксама сьведчаць аб Богу.
Апецы Марыі Бэнэдыкт 16 даручыў шматлікія формы пакліканьняў. Каралеве Міру даручыў таксама “Асаблівае місійнае дасьведчаньне”, якім- як сьцвердзіў—будзе ягонае Апостальскае Падарожжа ў ЗША і ААН.
Намерам маіх сустрэч з рознымі групамі ёсьць падзяліцца Словам Божым, якое паходзіць ад Бога. У Хрысьце нашая надзея. Хрыстос ёсьць фундамантам нашае надзеі на мір, справядлівасьць і на свабоду, якая выплывае з Божага Закону, зьдзейсьненага ў прыказаньні ўзаемнае любові.
RealAudioMP3
Прашу вас ўсіх малітваў за памыснасьць майго візіту, каб быў ён часам духоўнага аднаўленьня для ўсіх жыхароў ЗША.
Паломніцтва Папы пачнецца ў найбліжэйшы аўторак. Бэнэдыкт 16 адведае Вашынгтон і Нью Ёрк ды будзе мець прамову на Форум Агульнага Зграмаджаньня ААН. У Ватыкан Папа вернецца 21-га красавіка.








All the contents on this site are copyrighted ©.